Навіны

У Гродне затрымалі дзіцячага ўрача Уладзіміра Пруднікава (абноўлена)

Увечары 10 сакавіка ў Гродне быў затрыманы Уладзімір Пруднікаў. Яго затрымалі проста на працоўным месцы ў дзіцячай лякарні, дзе Уладзімір працуе лекарам, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Уладзімір Пруднікаў - грамадска-палітычны актывіст, старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра Гродзенскай абласной рады гэтай партыі.

Прычына затрымання Пруднікава пакуль невядомая. Калі ён затрыманы па адміністрацыйнай справе, то, хутчэй за ўсё, у панядзелак 13 сакавіка адбудзецца суд.

UPD 13 сакавіка. З’явілася відэа затрымання Уладзіміра Пруднікава. Сілавікі паведамілі, што яго затрымалі за тое, што ён адміністратар чата ў Facebook.

«У чаце складаліся грамадства актыўныя грамадзяне, якія былі апазіцыйна настроеныя. Таксама на старонцы ў Facebook распаўсюджваў матэрыялы, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі», — сказаў гродзенец.

На відэа ён у медыцынскай форме.

UPD 19.30. 13 сакавіка ў гродзенскіх судах вынеслі некалькі рашэнняў па адміністрацыйных справах. Паўла Якубеля арыштавалі на 15 сутак. Уладзіміра Пруднікава аштрафавалі на 20 базавых велічынь (740 рублёў). Па артыкуле 19.11 КаАП аштрафавалі яшчэ мінімум два чалавекі, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024

«Асаблівая прыкмета: святар». Гродзенца Георгія Роя абвясцілі ў вышук у Расіі

Гродзенскі святар Георгій Рой, які летась з’ехаў з Беларусі, патрапіў у расійскую базу крымінальнага вышуку.…

15 мая 2024

Вялікую схованку зброі знайшлі ў Ваўкавыскім раёне: выкапалі 16 скрыняў снарадаў

Тайнік з амуніцыяй знайшлі 12 траўня ў Гродзенскай вобласці. У 16 з 18 адкапаных скрыняў…

15 мая 2024

Суд пакінуў без разгляду пазоў супраць Бондаравай: справу вырашылі мірна

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду пазоў гродзенскага сайта Grodno.in супраць праўладнай актывісткі Вольгі…

15 мая 2024

У Гродне шукаюць акцёра TikTok. Гатовыя плаціць € 2000

Ад 2500 да 7000 рублёў можа атрымліваць ціктокер-акцёр. ТАА "Камерцыйная гандлёвая кампанія" шукае акцёраў ва…

14 мая 2024

Пункт пропуску «Каменны Лог» чакае рэканструкцыя: будзе больш сачэння і фіксацыі

У пункце пропуску "Каменны Лог" сфарміруюць сістэму бяспекі: палепшаць відэаназіранне, узмоцняць ахову і кантроль доступу.…

14 мая 2024