Горад

Хачу быць урбаніст_кай: ці патрэбна адукацыя, каб паляпшаць горад?

Некаторыя задумваюцца: ці можам мы таксама заняцца ўрбаністыкай, як героі падкаста «Утульны горад«? Кароткі адказ: так. Можна атрымаць вышэйшую адукацыю ў гэтым кірунку: паступіць на архітэктурную або ўрбаністычную спецыяльнасць. Аднак нават прыклад нашых запрошаных экспертаў паказвае, што ў гэтым няма неабходнасці. Некаторыя людзі становяцца гарадскімі актывістамі без дыплома. Як займацца ўрбаністыкай — у новым выпуску «Утульнага горада» з архітэктаркай-урбаністкай Віялетай Масаловай.

Слухайце размову цалкам або чытайце асноўныя тэзісы ў вялікім скароце ніжэй.

Урбаністыка, урбанізм і горадабудаўніцтва

Першая праблема — зразумець, што менавіта трэба вывучаць: урбаністыку, урбанізм ці горадабудаўніцтва. Гэтыя паняткі часта блытаюць.

Урбаністыка — гэта адносна новы панятак. У англійскай мове ўвогуле няма такога слова: ёсць Urban studies (гарадскія студыі). Гэты панятак эквівалентны нашай урбаністыцы, пад якой разумеюць раздзел эканамічнай геаграфіі, які займаецца комплексным аналізам і вывучэннем праблем, звязаных з функцыянаваннем і развіццём гарадскіх цэнтраў.

Горадабудаўніцтва — гэта тэорыя і практыка планіроўкі і забудовы гарадоў. Слова «горадабудаўніцтва» ў заходнім дыскурсе звычайна не ўжываецца. Замест яго ў тым жа значэнні ўжываюць слова «урбанізм».

Фота ілюстрацыйнае. Фота: Ryoji Iwata, unsplash.com

Карацей, калі вам цікава менавіта тое, як трэба праектаваць гарады ў шырокім сэнсе — вам вывучаць горадабудаўніцтва ці ўрбанізм. Калі вы больш пра праблемы, звязаныя з жыццём у горадзе — вам ва ўрбаністыку ці гарадскія студыі.

Куды пайсці вучыцца?

Для людзей, якія «гараць» ідэяй вывучаць гарады і гарадскія праблемы, у Беларусі ёсць архітэктурныя факультэты ў БНТУ, БрДТУ, БелДУТ, ПДУ імя Еўфрасінні Полацкай. Архітэктурныя спецыяльнасці ёсць таксама ў каледжах: Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж, Архітэктурна-будаўнічы каледж у складзе міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», Гродзенскі дзяржаўны палітэхнічны каледж.

Таксама з 2022 года ў БрДУ імя Пушкіна з’явілася спецыяльнасць «Урбаналогія і сіці-менеджмент».

Віялета Масалова вучылася на архітэктарку ў БНТУ. Віялета, якая пасля мела досвед навучання ў чэшскім і партугальскім універсітэтах, не была задаволеная навучаннем у БНТУ. Справа была нават не столькі ў састарэлай праграме і падручніках, але і ў тым, што часта самі кабінеты не былі адпаведнымі для чарчэння і іншай працы над праектамі.

Калі не ўніверсітэт, то як яшчэ атрымліваць веды?

Віялета Масалова лічыць, што каб быць гарадскімі актывістамі не абавязкова вучыцца ў афіцыйных установах. Калі чалавеку цікава ўрбаністыка і проста павышэнне якасці жыцця ў горадзе, можна развівацца ў гэтым напрамку.

Па-першае, варта пачаць свядома адзначаць, што падабаецца ў гарадской прасторы, што хацелася б палепшыць, што раздражняе, а што натхняе.

Па-другое, у адкрытым доступе ёсць даволі шмат матэрыялаў па гарадскіх даследаваннях. Напрыклад, падкаст «Утульны горад», юцюб-канал «Менскай урбаністычнай платформы» і сацыяльныя сеткі ўрбан-праекта «Робім гуд».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024