Навіны

У касцёле на Смаргоншчыне зафарбавалі 100-гадовую фрэску, якая не спадабалася прапагандыстцы

У касцёле Маці Божай Ружанцовай ў аграгарадку Солы (Смаргонскі раён) зафарбавалі фрэску «Цуд на Вісле». Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Вітэк Корыбут-Дашкевіч. Фрэску ўжо аднойчы зафарбоўвалі - у савецкія часы.

Касцёл Маці Божай Ружанцовай, у якім зафарбавалі фрэску. Крыніца: katolik-gomel.by

Што на фрэсцы «Цуд на Вісле»

На фрэсцы выяўлена Варшаўская бітва 1920 года — пераломны момант савецка-польскай вайны. Тады польскія войскі спынілі наступ Чырвонай арміі на подступах да Варшавы. На фрэсцы можна ўбачыць святара, які малітвай узмацняе вайскоўцаў.

Фрэска «Цуд на Вісле» у касцёле. Крыніца: katolik-gomel.by

Фрэску намалявалі ў 1920-х гадах. З прыходам савецкай улады яе замалявалі. Яе аднавілі і асвяцілі нанова толькі пасля распаду Савецкага саюза ў 1990-х гадах. Акрамя фрэскі «Цуд на Вісле» ў касцёле ёсць выявы абароны Яснагорскага манастыра ад шведаў у 1655 годзе.

Каму не спадабалася фрэска

У снежні 2022 года на тэлеканале «Беларусь 1» апублікавалі сюжэт. У ім прапагандыстка Ксенія Лебедзева абурылася наяўнасці гэтай фрэскі ў касцёле. На яе думку, яна «заклікае да распальвання нацыянальнай і рэлігійнай варожасці». Маўляў, «асобныя служыцелі клапоцяцца не аб ратаванні душы, а аб вяртанні Заходняй Беларусі ў склад Польшчы».

Чытайце таксама: І - Іконы Свята-Пакроўскага сабора. 5 фактаў пра сюжэты з новапакутнікамі, што пацярпелі ад бальшавікоў

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024