Навіны

У Гродне распрацавалі новую настольную гульню па-беларуску — «Тутэйшыя»

Кампанія OZ супольна з гродзенскай студыяй распрацоўкі настольных гульняў «Кубік» выпусціла новую беларускамоўную гульню «Тутэйшыя». Яна прысвечана вядомым дзеячам культуры.

Аўтары гульні прапануюць уявіць, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў трапілі ў ХХІ стагоддзе: «Што яны ўбачылі і як адрэагавалі? Як прымянілі свой талент і раскрылі свой характар? У настольнай гульні „Тутэйшыя“ вам давядзецца ў ролі знакамітага беларуса адказваць на каверзныя пытанні і адначасова спрабаваць вылічыць, хто з гульцоў з’яўляецца вашым двайніком».

У гульні можна сустрэць 50 выбітных беларусаў розных часоў, і пабыць у ролі кожнага. На картках — выявы такіх беларускіх дзеячаў, як мастак Марк Шагал, паэт Уладзімір Караткевіч, князеўна Анастасія Слуцкая і многія іншыя. Што б расказала Бона Сфорца ў інтэрв'ю для глянцавага часопіса? Які прынт быў бы на цiшотцы ў Вітаўта? Што б рабіла Вера Харужая падчас зомбі-апакаліпсісу? Трэба зразумець, якога дзеяча абралі вашыя сапернікі, а яны павінны адгадаць, хто вы. Выіграе першы, хто знойдзе свайго двайніка.

Пажаданы ўзрост удзельнікаў гульні — ад 14 гадоў, але строгіх абмежаванняў няма. Гуляць адначасова могуць ад 2 да 6 чалавек. Працягласць — 30−45 хвілін — залежыць ад падрыхтаванасці ўдзельнікаў.

У камплект гульні ўваходзіць:

  • 50 картак з вядомымі беларусамі;
  • 25 картак з пытаннямі;
  • 12 карт выбару;
  • брашура з кароткімі біаграфіямі;
  • карткі «так» і «не»;
  • карткі падабаек;
  • правілы гульні.

У «Тутэйшых» можна гуляць і па правілах настольнай гульні «Хто я?».

Набыць настолку сабе ці ў падарунак можна у фірмовых крамах сеткі, праз дадатак OZ альбо на сайце OZ.by. Кошт гульні - 33,15 рублёў. На сайце OZ гульня побач з пазначкай «Навінка» займела сцяжок «Лідар продажаў».

Аўтар і кіраўнік праекту — Антон Янкоўскі, дызайнерка і мастачка — Наста Янкоўская, рэдактар і складальнік башуры з правіламі - Дзяніс Вашкевіч. Больш за восем гадоў «Кубік» працаваў афлайн як першая крама-клуб настольных гульняў, паралельна распрацоўваючы настольныя гульні на беларускай мове. Сярод іх — гульня «Паўстанцы», серыя гульняў для вывучэння беларускай мовы «Мова», аўтарскія гульнёвыя карты з дзеячамі ВКЛ, адноўленая калода гродзенскай фабрыкі ігральных карт «Карты Лапіных». Год таму заснавальнікі «Кубіка» вырашылі закрыць краму і цалкам прысвяціць сябе распрацоўцы настольных гульняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024