Навіны

У Польшчы раскрылі найбуйнейшую ў гісторыі схему кантрабанды цыгарэт: гэта звязана з закрыццём «Баброўнікаў»

Па справе самай буйной у гісторыі кантрабанды цыгарэт з Беларусі ў Польшчу прыцягнулі 18 чалавек. Сем з іх — мытнікі з пункта пропуска «Баброўнікі». Іх заключылі пад варту на тры месяцы, паведаміла Hrodna.life прэс-сакратарка Падляскага пагранічнага атрада Катажына Здановіч.

Грошы затрыманых удзельніў групоўкі. Крыніца: Прэс-служба Падляскага пагранічнага атрада

Падманулі дзяржаву на $ 100 млн

У 2020−2021 гадах групоўка перавезла з Беларусі ў Польшчу больш за 18,8 млн пачак цыгарэт. Гэта прынесла польскаму бюджэту страты ў памеры 437 млн (амаль $ 100 млн) злотых нясплачаных акцыз і падаткаў.

У выкрыцці групоўкі прынялі ўдзел каля 200 афіцэраў разнастайных польскіх служб, больш за 100 афіцэраў з Падляскага пагранічнага атрада. Падтрымку аказваў Еўрапол. Затрымалі падазраваных 8 лютага 2023 года — за два дні да закрыцця памежнага пункта пропуску «Баброўнікі».

Чытайце таксама: Товары исчезнут, транспорт подорожает, а Почобута вряд ли выпустят быстро. Эксперты — об эффектах закрытия «Бобровников»

Ва ўдзельнікаў групы знайшлі 8 кг золата, дарагія гадзіннікі і калекцыйныя манеты

Кіраўнік групоўкай 59-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго затрымалі ў Варшаве. Ён адказваў за арганізацыю кантрабанды цыгарэт праз мяжу і за далейшы іх распаўсюд. Яму прад’явілі абвінавачванне ў кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групоўкай. Раённы суд Беластока змясціў яго ў папярэдняе зняволенне на тры месяцы.

Кантактная асоба, якая плаціла грошы карумпаваным чыноўнікам — 49-гадовы грамадзін Польшчы. У яго дома знайшлі 582 тыс. злотых ($ 131 тыс.).

Агулам у ва ўдзельнікаў групы арыштавалі маёмасці на 8,8 млн злотых (амаль $ 2 млн). Маёмасць захоўвалі ў наяўных грошах, залатых слітках і ювелірных вырабах (8 кг), калекцыйных манетах, люксавых гадзінніках і транспартных сродках. Сярод іх аўтамабіль Mercedes коштам больш за 500 тыс. злотых (больш за $ 100 тыс.), які быў зарэгістраваны ў Беларусі.

Маёмасць затрыманых удзельніў групоўкі. Крыніца: Прэс-служба Падляскага пагранічнага атрада
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024