Навіны

35 тон макулатуры ў месяц. Гродзенскі мясакамбінат будзе перапрацоўваць другасную сыравіну

Паслугі па перапрацоўцы другаснай сыравіны закупляе Гродзенскі мясакамбінат. Перапрацоўваць прапануюць 15 пазіцый. Большая частка адходаў - поліэтыленавая плёнка і макулатура. Адходы складаюць 10 і 35 тон у месяц адпаведна.

Тэрмін пастаўкі - з 20 студзеня па 20 ліпеня 2023 года. Грошы на закупку возьмуць з уласных сродкаў.

Часцей за ўсё — два-тры разы на тыдзень — мясакамбінат прапануе перапрацоўваць поліэтыленавую плёнку: чыстую (6−8 тон у месяц) і забруджаную (3−4 тон у месяц). Раз на тыдзень трэба вывозіць з прадпрыемства выдуўную поліэтыленавую тару, раз у месяц — поліпрапілен, поліэтыленавыя мяшкі, ПЭТ-бутэлькі.

Адходы цвёрдага пластыка (лом скрынь, бачкі) — 10 тон у год. Яго будуць вывозіць раз у месяц. Таксама тры разы на тыдзень будуць перапрацоўваць макулатуру — адходы паперы і кардона. У месяц гэта 25−35 тон.

Аднаразовыя шпрыцы, прыборы і інструменты трэба перапрацоўваць два разы на год, АБС-пластык, шклабой і зношаную спецвопратку — раз у квартал (1 т/год). Раз у год будуць вывозіць поліэтылен, які выйшаў з ужывання (0,5−1,0 т/мес.).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024