Сцёкі свінакомплексу патрапілі ў лес пад Гродна. На разгляд праблемы сышоў амаль год

Спецыялісты абласнога камітэта прыродных рэсурсаў праз суд прымусілі сельскагаспадарчы кааператыў з Гродзенскага раёна выплаціць больш за 310 тысяч рублёў. У такую суму яны ацанілі шкоду прыродзе пасля забруджвання лесу сцёкамі свінакомплексу. Праўда, з часу забруджвання прайшоў амаль год.

Інцыдэнт адбыўся ў лютым 2022 года. Падчас рэйду раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выявіла выцяканне сцёкавых вод свінакомплексу на землі ляснога фонду. Прычынай стала паломка назапашвальніка, які належыць сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву. Былі забруджаныя таксама і землі сельгаспрызначэння.

Да канца красавіка мінулага года спецыялісты Гродзенскай абласной лабараторыі аналітычнага кантролю адабралі для экспертызы пробы зямель на 29 пляцоўках. Фонавыя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў былі перавышаныя на ўсіх пробных пляцоўках. Шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, ацанілі ў 310 575 рублёў 42 капейкі.

У СВК ж заявілі, што ачышчальныя збудаванні знаходзяцца ў западзіне рэльефу адносна лесу, таму жывёлагадоўчыя сцёкі туды трапіць не маглі.

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці прыйшоў да высновы, што факт дэградацыі земляў даказаны, і вынес рашэнне 8 снежня 2022 года. СВК прыйдзецца заплаціць.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024