Караоке-гастрапаб «Место» на вул. Будзёнага, 48 у Гродне адкрыўся 23 снежня. Пакуль гэта тэставае адкрыццё — уладальнікі збіраюць водгукі. У меню — вялікі выбар алкаголю і страў.
— Мы будзем працаваць у гэтым рэжыме цэлы месяц, збіраць вашыя водгукі, заўвагі, пажаданні, прапановы. Мы абавязкова да іх прыслухаемся. І зробім нашу ўстанову такой, якой вы хочаце яе бачыць, дарагія нашы госці, — паведамілі ў пабе.
У меню — фірмовыя настойкі, моцныя напоі, віна, кактэйлі і піва. Ёсць безалкагольныя напоі, кава і гарбата. Ёсць выбар гарачага, гарніру і закусак: стэйк з ялавічыны, калена вепра па-чэшску, дранікі з мачанкай, ласось на грылі, шашлык са свіной шыі. Таксама ёсць брускета, піўныя і вінныя сэты. Можна выбраць дэсерты — банофі пай і марозіва.
Да канца студзеня ў пабе можна спяваць бясплатна.
Рэжым работы:
ПН — выхадны,
АЎ-ЧЦ —
ПТ-СБ — 19: 00−06: 00,
НД —
Гастрапаб адкрыўся на месцы гастрабара «Артефакт». Ён закрыўся ў канцы 2021 года. Ва ўстанове абяцалі сучасную беларускую кухню з еўрапейскім афармленнем і сняданкі з 8.00.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…