У Гродне хварэюць на траціну больш людзей, чым год таму. Што рабіць, калі вам не пашанцавала

З канца лістапада ў Гродне рэгіструюць рост захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі. У гэтым годзе хворых на 35% больш, чым у той жа перыяд мінулага года.

Больш за палову захварэлых — дзеці, удакладняе «Гродно Плюс» са спасылкай на занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Звычайныя сімптомы — высокая тэмпература, кашаль і насмарк. Сярод ВРІ сустракаецца каранавірус. Хворых COVID-19 стала менш дзякуючы імуннай праслойцы, якая ўтварылася за кошт вакцынацыі сярод насельніцтва, лічаць медыкі. Першасны курс вакцынацыі прайшлі больш за 71% насельніцтва, а бустерную дозу атрымалі больш за 90% з тых, хто скончыў першасны курс.

Бустерная вакцынацыя важная, бо на працягу паўгода пасля імунізацыі ўзровень антыцелаў у арганізме паступава зніжаецца.

Вакцынаваць супраць грыпу ўжо скончылі. Селета прышчапілася больш за 40% насельніцтва.

Як адрозніць грып ад ВРВІ і як быць, калі захварэлі?

Да ВРВІ звычайна адносяць грып, парагрып, адэнавірусную інфекцыю, рынавірусную інфекцыю, рэспіраторна-сінтыцыйную, каранавірусную інфекцыю і больш за дзве сотні ВРЗ, выкліканых вірусамі.

Грып сярод іншых ВРВІ вылучае востры, раптоўны пачатак хваробы, стамляльнасць і слабасць, якія могуць доўжыцца да 2−3 тыдняў, часам застаюцца і пасля акрыяння, боль і ламота ў целе, магчымы моцны галаўны боль, тэмпература да 39−40 градусаў на працягу 3−4 дзён. Кашаль можа быць моцным і даць ўскладненне ў выглядзе бранхіту і пнеўманіі, а вось насмарк наадварот, калі і бывае, то не з першага дня, як і запалёнае горла. Вірусы добра захоўваюцца ў навакольным асяроддзі.

У выпадку заражэння лекары раяць:

  • звярнуцца па медыцынскую дапамогу,
  • трымацца пасцельнага рэжыму,
  • піць не менш за паўтары літраў цёплай вадкасці ў дзень. Лепш — злёгку кіслай, з павышаным утрыманнем вітаміна С — узвары, морсы з журавін або брусніцаў, зёлкавыя гарбаты з сокам лімона.
  • вялікія дозы аскарбінавай кіслаты (500−1000 мг на дзень) дапамогуць падтрымаць імунітэт.
  • гарачкапаніжальныя паказаны пры тэмпературы вышэйшай за 38 °C. Лепш выбіраць прэпараты з парацэтамолам або ібупрафенам. Аспірын і анальгін могуць выклікаць цяжкія ўскладненні ў першую чаргу ў дзяцей.
  • важна таксама не забываць праветрываць і праводзіць вільготную ўборку.

Асноўнымі супрацьвіруснымі прэпаратамі для лячэння грыпу і ВРВІ медыкі называюць рымантадзін і арбідол. Прыём іх на працягу першых 24 гадзін з пачатку захворвання або пасля кантакту з хворым для лячэння або прафілактыкі памяншае клінічныя праявы і працягласць хваробы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024