У Гродне закрываюцца папулярныя рэстараны: некаторыя цалкам, іншыя пераязджаюць

Грыль-бар «Хані Кабані» на Бульвары Ленінскага камсамола закрываюць. Апошнім днём працы будзе 30 снежня 2022 года. У Instagram рэстарана патлумачылі, што яны пераязжаюць на новую лакацыю. Яшчэ раней закрыліся дзве папулярныя ўстановы на Маставой, 31: гастрабар Werden і бар Svaboda.

«Хані Кабані». Крыніца: tripadvisor.ru

«Хані Кабані» працаваў з лютага 2015 года. Ва ўстанове паведамілі, што кліенты, які наведаюць «Хані Кабані» да закрыцця, атрымаюць серыфікаты на наведванне рэстарана «Вуглі». Сам «Хані Кабані» пераедзе ў той жа будынак, дзе размяшчаюцца «Вуглі» — на Студэнцкую, 2.

Якія яшчэ ўстановы закрылі ў Гродне

23 снежня на вуліцы Маставой, 31 закрылі бар SVABODA і гастрабар Werden. Першы працаваў з ліпеня 2018, другі - з сакавіка 2016. Прычыну закрыцця ўладальнікі не назвалі.

Бар SVABODA. Крыніца: Instagram установы

Чытайце таксама: Кліенты сыходзяць, бары губляць прыбытак, дамовіцца немагчыма. Што адбываецца на Маставой, дзе пасля 23:00 не працуюць летнія пляцоўкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024