У Гродне — амаль 500 км ліўнёўкі і 18 тыс. калодзежаў. Як за імі сочаць?

На ўтрыманне, тэхнічнае абслугоўванне і абследаванне гродзенскай сістэмы ліўнёўкі і водаадводных збудаванняў выдаткуюць 130 тысяч рублёў. Рэгулярныя працы праводзяць на 475 км ліўнёвай каналізацыі і 17 950 дожджапрымальных і назіральных калодзежах.

Грошы пойдуць на бягучае ўтрыманне, тэхнічнае абслугоўванне і абследаванне калектараў і сетак ліўневай каналізацыі, ачышчальных збудаванняў, каналізацыйных помпавых станцый ліўневай каналізацыі, адкрытых водаадводных прылад, сажалак, рэгулятараў (адстойнікаў) і дарожных збудаванняў у межах гэтых аб’ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Гродна. Тэрмін пастаўкі ў дзяржзакупцы пазначаны да канца снежня. На які менавіта перыяд для пералічаных працаў разлічана гэтая сума, з дакументаў не зразумела, адзначае канал Urban Hrodna.

Як даглядаюць за ліўнёўкай і водаадводнымі збудаваннямі

  • Дожджапрымальныя і назіральныя калодзежы чысцяць ад наносаў і прамыслова-бытавога смецця штодня. Закрываюць іх па меры выяўлення.
  • Вонкавы агляд сеткі ліўнёвай каналізацыі робяць штодня ў адпаведнасці з графікам работ.
  • Ачыстку латкоў дожджапрмальных адкрытых уручную робяць 1 раз на месяц.
  • Чысцяць водаадводныя канавы і латкі.
  • Робяць гідрадынамічнае прамыванне сеткі дажджавой каналізацыі каналапрамывачной машынай КО-502 па меры неабходнасці.
  • Поймы рэк Юрысдыка (7 440 кв.м), Гараднічанка (18 600 кв.м) і ручая Падпярэселка (12 400 кв.м) чысцяць ад буйнога смецця 1 раз на месяц.
  • Апаражнняюць сетку, чысцяць пескалоўкі АС ад глеістых адкладаў 1 раз на месяц.
  • Па меры выяўлення затапленняў адпампоўваюць ваду мотапомпай.
  • У зімовы час чысцяць краты дожджапрымальных калодзежаў ад лёду і снегу ў залежнасці ад умоваў надвор’я.

Чытайце таксама: Сем мастоў у Гродне пафарбуюць і абароняць ад карозіі. Іх чакае бягучы рамонт

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024