Навіны

У Гродне ліквідуюць пошукава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад». Яны шукалі згубленага хлопчыка ў Белавежскай пушчы (абноўлена)

Грамадскае аб’яднанне «Пошукава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад» ліквідуюць у Гродзенскім абласным судзе па заяве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Пасяджэнне аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання пройдзе 25 лістапада.

Абноўлена 20 снежня. «ПВА «Анёл Паўночны Захад» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі з 25 лістапада. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд.

Арганізацыя зарэгістраваная ў Смаргоні. Яна дзейнічае з 2015 года.

Аб’яднанне дапамагала дзяржаўным органам у пошуку зніклых або згубленых людзей. Для гэтага атрад задзейнічае розныя метады пошуку: распаўсюджвае інфармацыю ў інтэрнэце, расклейвае арыентоўкі, выязджае на гарадскія і лясныя пошукі.

У краіне каля 150 валанцёраў, якія пастаянна выязджаюць на пошукі. Усе яны рознага полу, узросту, прафесіі, распавядаў каардынатар ПСА Максім Фёдаравіч. У тым ліку яны ўдзельнічалі ў пошуках Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы.


Восенню 2022 года пачасціліся выпадкі ліквідацыі юрыдычных асоб і грамадскіх арганізацый. Сярод іх — «ВелаЛіда», «Клерыгата», праз якую працаваў непрызнаны Саюз палякаў, «Ніка-Таксі» — бізнэс асуджанага на 25 гадоў калоніі Мікалая Аўтуховіча, іўеўскі дабрачынны фонд «Разам у будучыню», «Цэнтр інавацыі «Выклік», грамадская арганізацыя «Правапарадак», «Уладары Ночы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024