Па вул. Карла Маркса, 10 адкрылася кафэ з кітайскай кухняй «Юань». Кафэ адкрылася ў пачатку кастрычніка. Стравы гатуе кухар з Кітая з адаптацыяй пад беларускія густы.
У адным памяшканні будынку па вул. Карла Маркса, 10 знаходзіцца піцэрыя «Go-Go Pizza», а ў іншым — новае кафэ.
У меню — больш за 50 страў. Асноўны гарнір — рыс і локшына. Можна выбраць курыцу, гунбо (верагодна, гунбао — курыца, абсмажаная з арэхамі і чырвоным перцам чылі, страву вынайшлі ў правінцыі Сычуань ў Заходнім Кітаі — Hrodna.life), свініну. Ёсць рыба, супы, традыцыйныя кітайскія салаты, смажаныя баклажаны.
Да страў прапануюць соусы: салодкі, кісла-салодкі, кары. Таксама падаюць кітайскі чай.
— Фішка кафэ — дасведчаны кухар з Кітая з сертыфікатам 4-й катэгорыі прафесіі. У падрыхтоўцы выкарыстоўваюцца свежыя прадукты, традыцыйныя кітайскія спецыі і соусы. Кухары рыхтуюць па сваіх рэцэптах з адаптацыяй пад беларускія густы, паведамляе сайт grodno.in.
Кошты — каля 20−25 рублёў за порцыю каля 300 грам. Абеды — ад 15 рублёў.
Кафэ працуе з 10.00 да 22.00 без выхадных.
Кафэ валодае юрыдычная асоба «Чайна Лун». У гэтай фірмы ў Мінску было кітайскае міні-кафэ «Донг Лай Шун» і крама кітайскіх тавараў. Пасты ў Instagram напісаны з характэрнымі памылкамі - быццам чытаеш апісання прадметаў на Aliexpress, перакладзеныя робатам.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…