Пачалася рэстаўрацыя царквы ў Мураванцы. Як зараз выглядае 500-гадовы храм і што з ім плануюць рабіць

У Мураванцы Шчучынскага раёна пачаліся працы па аднаўленні Царквы Раства Багародзіцы. Гэта адзін з нямногіх у Беларусі аб’ектаў, уключаных у папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Да канца года ў Мураванцы запланаваныя працы па фасадах і рамонце даху.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква, вядомая як Мураванка (па назве вёскі) — помнік абарончага дойлідства. Была збудаваная паміж 1516 і 1542 гг. Мае стылявыя адзнакі беларускай готыкі з элементамі рэнесансу. Моцна пацярпела ў войнах XVII-XVIII ст., была ў запусценні. У XIX ст. перажыла капітальны рамонт, у 1920-я гады дзейнічала як касцёл. У 1989 годзе царкву вяртнулі вернікам.

«Упершыню за гады незалежнасці 500-гадовы храм, які мае самы высокі нацыянальны статус аховы (гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі „0“) і знаходзіцца ў папярэднім спісе ЮНЕСКА ад Рэспублікі Беларусь, атрымаў грант ад дзяржавы для яго захавання, — расказала кіраўнічка праекта архітэктрка-рэстаўратарка Алена Шчасная ў Facebook. — Гэта атрымалася дзякуючы сумесным намаганням Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы і Шчучынскага райвыканкама. Лісты падтрымкі гэтага праекта былі атрыманы ад Акадэміі навук, Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА і МЗС Беларусі».

Спецыялізацыя Шчаснай — рэканструкцыя храмавай архітэктуры. Яна працавала над аднаўленнем будынкаў Архіерэйскага падвор’я ў Гродне, была галоўнай архітэктаркай праекта абнаўлення Каложскай царквы, навуковая кіраўнічка праекта аднаўлення капліцы Русаў на Вайсковых могілках ды ішных.

Рыштаванні вакол храма усталявалі на мінулым тыдні, пісала «Дзянніца».

Алена Шчасная — другая справа

Да канца года — працы з фасадам і дахам

Да канца 2022 года запланаваны працы толькі па фасадах і рамонце меднага даху, удакладніла архітэктарка

ў Facebook. Тэхналогія рэстаўрацыі цаглянага мура — самая працяглая, таму павінна быць вытрыманая паводле тэмпературных допускаў. Генпадрадчык, СМП-128, спецыялізуецца на рэстаўрацыйных работах і гэта неабходная ўмова для якаснай рэалізацыі праекта.

Калі фінансаванне праекта працягнуць у наступным годзе, рэстаўратары плануюць палепшыць у царкве натуральную вентыляцыю для забеспячэння аптымальнага тэмпературна-вільготнаснага рэжыму. У храме ёсць ацяпленне, але цяперашняй вентыляцыі недастаткова і ў памяшканні сыра.

У аснове праекта — прынцыпы кансервацыі і міжнародныя патрабаванні

Ачысткі абтынкаваных у 19 ст. участкаў фасадаў да цаглянага мура згодна з праектам не плануецца, бо яна можа пашкодзіць знешні пласт цэглы пад тынкоўкай. У далейшым гэта магло б прывесці да пагаршэння яго стану. У праекце кіраваліся прынцыпам кансервацыі, каб не пагоршыць цяперашні стан аб’екта.

Таксама не будуць зносіць збудаваны ў 19 ст. бабінец храма. Рэстаўратары абавязаны прытрымлівацца патрабаванняў міжнароднага заканадаўства ў сферы аховы спадчыны, бо аб’ект знаходзіцца ў папярэднім спісе ЮНЕСКА. Згодна з Венецыянскай хартыяй, аб’ект павінен захоўвацца ва ўсёй паўнаце гістарычных слаёў, якія дайшлі да нашага часу, патлумачыла Алена Шчасная. Такім чынам рэстаўрацыя на пэўны перыяд са знішчэннем больш позніх напластаванняў, у тым ліку з сярэдзіны 19 ст., недапушчальная.

Фарбу з 90-х — здымуць

А вось познія слаі, якія з’явіліся пасля 1990-х гг., у ніжняй частцы сцен ўнутры храма здымуць. Пасля капітальнага рамонту царквы ў сярэдзіне 19 ст. ніжняя частка малельнай залы была афарбаваная алейнай фарбай з прамалёўкай «пад мармур». Папярэдні навуковы кіраўнік Генадзь Лаўрэцкі рабіў некалькі зандажаў, але яны былі накіраваныя на даследаванне першапачатковай планіровачнай структуры храма, расказала архітэктарка.

Што датычыць даху, цяперашні медны не будуць меняць на гістарычна больш правільны чарапічны з прычыны абмежаванасці фінансавання.

Колькі каштуе рэстаўрацыя

У 2022 годзе на пяць аб’ектаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей агулам вылучана амаль 3 мільёны рублёў з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва.

Большая частка гэтых сродкаў размеркаваная паміж трыма аб’ектамі Гарадзеншчыны — Гальшанскім замкам, былым палацам Агінскіх у Залессі і царквой-крэпасцю ў вёсцы Мураванка. На рамонт Мураванкі накіравалі 550 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024