Навіны

Паглядзіце, які квартал хочуць пабудаваць на набярэжнай ля піўзавода. Гістарычную забудову аднаўляць не будуць

Праект рэканструкцыі гродзенскага піўзавода паказалі ў эфіры «Беларусь 4». Там можна ўбачыць рэндэры будынкаў, якія інвестар хоча пабудаваць па суседстве. Гісторык Мечыслаў Супрон зрабіў пост у Facebook — ён выклікаў абмеркаванне.

Рэканструкцыя піўзавода ў Гродне. Фота: Беларусь 4
Такія будынкі запланаваны каля піўзавода ў Гродна. Фота: Беларусь 4
Праект рэканструкцыі паказалі на Беларусь 4
Тут з’явяцца сучасныя будынкі. Фота: Беларусь 4

«Архітэктурныя навіны з Гародні апошнім часам вельмі сумныя. Побач з піўзаводам Кунца плануецца ўзвядзенне цэлага квартала ў стылі хай-так. Гэта азначае, што планам па адбудове і рэнавацыі страчанай вуліцы Падзамча не наканавана здзейсніцца. А краявід на горад з левага берага будзе назаўсёды знявечаны архітэктурай перыяду стабільнасці», — напісаў гісторык Мечыслаў Супрон.

Ён таксама размясціў фота 1920−30-х гг., на якім відаць, якая менавіта забудова знаходзілася побач з піўзаводам 100 гадоў таму. Гэта быў густанаселены жылы раён пераважна цагляных дамоў. Зараз на гэтым участку пустка паміж будынкамі завода і рэстаранам «Mr Hops».

Забудова каля гродзенскага піўзавода. Фота апублікаваў Мечыслаў Супрон

«Добрае сучаснае можна будаваць i iншым месцы, за гiстарычным цэнтрам, на тое ён i гiстарычны цэнтр, каб там рэстаўраваць страчанае. Лепей нават муляжы чым, аля хай-тэк пад замкам», — лічыць мастак Анджэй Трубіцкі. Ён, як і некаторыя іншыя каментатары паста Супрона, хацеў бы, каб раён аднавілі такім, якім ён быў калісьці.

«А што ў гэтым сучасным гарадзенскага? Якая прыкмета архітэктуры выглядае тут як тыпова гарадзенская? Гэта ж звычайныя сярэдняй рукі таўнхаўсы, каторыя будуюцца ў Еўропе на ўскрайках. Можа лепей якасна аднавіць страчаную спадчыну, як гэта павінна быць на добры розум? Вось уяві адноўлены Новы замак у барочным стылі, такі ўвесь велічны і каралеўскі. І тут пад ім стаіць сярэдняй рукі хайтэк абкладзены плітачкай пад цэглу і крыты профлістом. Гэта ж элементарная какафонія, каторая забівае і без таго раздоўбаны вайной і аграхайтэкам Каралеўскі горад», — напісаў карыстальнік Дзмітрый Солтан.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024