Рух пешаходаў па Новым мосце перакрыюць, а каля яго навядуць пантонную пераправу

Тэхналогію ўзмацнення маставых перакрыццяў вырашылі зрабіць па варыянце ўздымання пралётных канструкцый на 50 см. Гэта паскорыць працэс рамонту моста, але рух пешаходаў прыйдзецца перакрыць, расказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой для «Гродна Плюс».

Для пешаходаў навядуць пантонны мост.

Працы па ўзмацненні перакрыццяў зоймуць блізу 1,5−2 месяцаў, можа трохі больш, але тэрміны рамонту ад гэтага значна скароцяцца, падкрэсліў Гой. На сёння падрыхтавана частка моста пад свідраванне тэхналагічных адтулін, з 25 кастрычніка гэтыя працы будуць максімальна працягвацца.

Рух па Новым мосце на вуліцы Паповіча цалкам закрылі з 23 верасня. Пешаходны рух па мосце пакінулі, а на абодвух берагах Нёмана арганізавалі часовыя прыпынкі грамадскага транспарту. Ён даязджае да моста і разварочваецца.

Для рамонту моста разглядалі два варыянты. Першы прадугледжваў поўную замену маставых бэлек з узмацненнем кансольных канструкцый. Гэта запатрабавала б разборкі моста і іншых падрыхтоўчых работ. Другі варыянт прадугледжваў рэстаўрацыю і ўзмацненне бэлек і ўзмацненне кансольных канструкцый. У першым выпадку рамонт заняў бы 12 месяцаў - да кастрычніка 2023 года. Паводле «аптымістычнага» сцэнару на працы адводзяць пяць месяцаў і плануюць скончыць у траўні 2023 года. Змены ў маршрутах гарадскога транспарту пакуль абвясцілі да 10 красавіка.

Новы мост функцыянуе з 1971 года і не праходзіў ніводнага капітальнага рамонту. Па выніках абследаванняў, допуск да эксплуатацыі моста заканчваецца ў канцы 2022 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024