У Гродне выпусцілі маляваную карту славутасцяў «для чайнікаў»

Папяровая карта з асноўнымі славутасцямі Гродна выйшла ў гродзенскай друкарні «ЛітАРы». У складзеным выглядзе карта — памерам са смартфон і лёгка змяшчаецца ў кішэню.

На першай старонцы разам з самой картай месціцца спіс з 31 аб’екта. На адгорце — 14 фотаздымкаў гродзенскіх славутасцяў. Больш не сталі размяшчаць, каб не рабіць іх занадта малымі. Сама карта ахоплівае гістарычны цэнтр горада.

Чаму вырашылі рабіць папяровую карту ў час электронных, Hrodna.life расказаў дызайнер карты, Ігар Варкулевіч.

«На рэсэпшэнах ва ўсіх еўрапейскіх гатэлях да сённешняга дня ляжаць мапы горада і гэта вельмі зручна, ўзяў і пайшоў (самі так пастаянна робім, каб прыблізна сарыентавацца), гэта зразумела не адмяняе святога гугла».

Да таго ж, турыстам сталога ўзросту не трэба нічога лішняга, і папяровая карта пасуе ім лепш, мяркуе Ігар. Ён адзначыў, што і ў гэтай карты таксама можа быть электронная версія.

Ідэя карты належыць друкарні. Яе планавалі зрабіць да турыстычнага сезону, але не паспелі. Таму наклад пакуль не распаўсюджваецца, магчыма будзе ў наступным сезоне, расказалі ў друкарні.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024