У Гродне затрымалі адвакатку Яніну Юргілевіч. Яна маці затрыманай раней адвакаткі, што абараняла палітвязняў (абноўлена)

Гродзенскую адвакатку Яніну Юргілевіч затрымалі 17 кастрычніка перад абвяшчэннем прысудаў па «справе Аўтуховіча». На працэсе яна абараняла аднаго з членаў сям'і Рэзановіч, асуджаных па гэтай справе.

Абноўлена. У хуткім часе пасля затрымання Яніну Юргілевіч адпусцілі, паведамілі крыніцы Hrodna.life.

Пра здарэнне паведамілі актывісты «Free Belarus Women» са спасылкай на відавочцаў. Адвакатку затрымалі пры ўваходзе на тэрыторыю турмы каля КПП. На рагу будынка турмы яе чакалі супрацоўнікі спецслужбаў. Калі яна прыйшла, тыя падалі сігнал іншым супрацоўнікам. Хутка пад’ехаў бус, з якога выйшаў мужчына і паказаў дакументы. Два іншыя чалавекі забралі адвакатку пад рукі і звезлі, распавялі сведкі.

У сувязі з затрыманнем Яніны Юргілевіч была вылучана замена адваката за вельмі кароткі час.

Яніна Юргілевіч працуе ў юрыдычнай кансультацыи Ленинскага раёна Гродна. Адвакацкі стаж — больш за 28 гадоў, спецыялізацыя — грамадзянскае і крымінальнае права.

Таксама яна маці былой адвакаткі Юліі Юргілевіч, затрыманай 30 жніўня. Юлію Юргілевіч пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі ў лютым 2022 года. Да таго яна прапрацавала адвакаткай амаль 18 гадоў. Пасля пратэстаў яна была адной з тых, хто ўзяўся абараняць абвінавачаных па палітычных справах. Сярод яе кліентаў - палітзняволены мастак Алесь Пушкін, музыка Ігар Банцэр, абвінавачаныя па «справе Зельцара», блогер Вадзім Ермашук, Таццяна Саўко, Андрэй Блахінскі, Вольга Верамеенка з крамы «Адметнасць», абвінавачаная па справе аб счэпцы Ала Гарацкевіч, Андрэй Сакалоўскі па той жа справе, Андрэй Аўсіевіч, асуджаны за каментар.

Пасля страты ліцэнзіі на дзейнасць Юлія з’ехала з Беларусі, але пазней вярнулася.

Чытайце таксама: «Хачу паглядзець ім у вочы». Успамінаем крымінальныя справы адвакаткі Юліі Юргілевіч, якую затрымалі ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024