На Савецкай плошчы адкрылі Алею Славы — першай зоркай ушанавалі мясакамбінат

Зараз на новай гродзенскай Алеі Славы размяшчаецца адна зорка — Гродзенскага мясакамбіната. Гарадскія чыноўнікі плануюць штогод папаўняць алею назвамі новых прадпрыемстваў.

Зорка «Гродзенскага мясакамбіната» на Алее славы. Фота: Hrodna.life

Алею адкрылі яшчэ 3 верасня 2022 года ў Дзень горада. Адкрывалі першую зорку старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і генеральны дырэктар Гродзенскага мясакамбіната Алег Іваноў.

«У нас склалася добрая традыцыя святкаваць юбілеі нашых прадпрыемстваў. Сёння мы ўшаноўваем Гродзенскі мясакамбінат, які святкуе 110-гадовы юбілей. Такіх прадпрыемстваў няшмат у горадзе. Гэта прадпрыемства ва ўсе часы працавала стабільна і далей працягвае працаваць на карысць нашага горада, праслаўляць яго, выпускаць якасную прадукцыю», — сказаў Мечыслаў Гой. «Я часам называю Гродзенскі мясакамбінат візітнай карткай Гродна», — дадаў ён.

Зорка «Гродзенскага мясакамбіната» на Алее славы. Фота: Hrodna.life

Гродзенскаму мясакамбінату — 100 гадоў

На вуліцы Камунальнай, недалёка ад спартыўнага комплексу «Нёман», ацалела забудова былой гарадской рэзні. Гэта быў, фактычна, першы ў горадзе мясакамбінат, які адкрыўся ў 1912 годзе. Ад яго і выводзіць сваю традыцыю сучаснае прадпрыемства. Яно паўстала ў выніку нацыяналізацыі рэзні савецкай уладай у 1939 годзе.

Чытайце таксама: Забытая прамысловая спадчына Гродна: рэзня на Камунальнай

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024