Навіны

«Ахмат — сіла». Гродзенца затрымалі за абразу Лукашэнкі, Пуціна і Кадырава

Супрацоўніка аднаго з гандлёвых прадпрыемстваў горада затрымалі за абразлівыя каментары ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Рамзана Кадырава, паведамляе Telegram-канал «Пульс Гродно».

Таксама мужчына пакідаў каментары аб ходзе «спецыяльнай ваеннай аперацыі расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны» (менавіта так мужчына сказаў на камеру — Hrodna.life) і заклікаў ўжываць гвалт да расійскіх вайскоўцаў.

Гродзенца затрымалі каля яго працы.

«Ахмат — сіла»

Мужчына папрасіў прабачэння ў Рамзана Кадырава. «Прашу прабачэння ў Рамзана Кадырава за свае непрыемныя каментары. Раскайваюся. Прабачце, калі ласка. Ахмат — сіла», — сказаў гродзенец. Ён паведаміў, што пакідаў каментары «пад уплывам дэструктыўных Telegram-каналаў». Мужчына раскаяўся ў зробленым.

Сілавікі паведамілі, што мужчына затрыманы «за распальванне нянавісці». Верагодна, у дачыненні да яго ўзбудзяць крымінальную справу па арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы».

Чытайце таксама: Гродзенца асудзілі на 7 гадоў калоніі - у тым ліку за выказванні аб загінулых расійскіх дэсантніках

Як могуць судзіць за абразу палітыка іншай краіны?

Верагодна, выказванні мужчыны могуць кваліфікаваць не як абразу ці паклёп у дачыненні да палітыка, а як дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Гэта значыць, яго абраза можа «дыскрэдытаваць» краіну з пункту гледжання органаў, распавёў Hrodna.life юрыст.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024