Навіны

Мост каля «Прывалу» абяцалі, але пакуль не будуюць. Яшчэ тры масты могуць з’явіцца ў Гродне

Гродзенец спытаў пра планы па будаўніцтве маста ў «Прывале» з выездам на вул. Дамброўскага. Ён лічыць, што мост разгрузіў бы частку горада ад машын. Яму адказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік ў эфіры «Беларусь 4».

Каля «Прывалу» абмяркоўваўся пешаходны мост, але ніяк аўтамабільны, адказаў Уладзімір Каранік. Што тычыцца будаўніцтва, цяпер складаюцца генеральныя планы.

Будаўніцтва велапешаходнага маста планавалі ў 2020 годзе. Абяцалі, што ён будзе даўжынёй у 190 метраў, з іх 130 метраў над рэчышчам Нёмана. Мост злучыў бы тэрыторыю базы адпачынку «Прывал» і ўрочышча Пышкі.

Якія масты абмяркоўваюцца?

  • мост у раёне шклозавода — у злучэнні вуліц Будзёнага і Суворава — там існуюць праблемы з падыходамі.
  • мост за КСМ як частка вялікай кальцавой магістралі - каля кар’ераў Сінька і Зялёнка каля Балі Сольнай. «Але гэта 18 км да горада. Мы бачым, як нашы вадзіцелі не моцна хочуць 2 км у бок ад’ехаць да Усходняга маста, ці паедуць 18 — вялікае пытанне», — лічыць Каранік.
  • у рамках распрацоўкі сеткі транспартнай інфраструктуры абмяркоўваецца мост каля былой трэцяй бальніцы у раёне анкадыспансера, які будуюць, каля вуліцы Дамброўскага. Мост выйшаў бы да Прывалу і разгрузіў раён Ласосна, Баранавічы. Але там — лес першай катэгорыі (які выконвае водаахоўныя, ахоўныя, санітарна-гігіенічныя і аздараўленчыя функцыі — Hrodna.life). «Трэба знайсці кампрамісы, каб палепшыць транспартную інфраструктуру і не абмежаваць правы людзей, якія там жывуць і адпачываюць» — сказаў старшыня аблвыканкама.

Пытанне яшчэ аднаго моста абмяркоўваецца досыць актыўна, распавялі прадстаўнікі ўлады. «Калі ўзважым усе за і супраць, гэтае пытанне будзем вырашаць не кулуарна. Вынесем яго на грамадскае абмеркаванне, каб пачуць меркаванні жыхароў», — паабяцаў Каранік.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024