Навіны

Мост праз яр на Фамічова закрылі, але працы не вядуць. Што з ім будзе?

Пешаходны мост праз яр на вул. Фамічова закрыты з пачатку 2022 года. Працы на ім не вядуцца. Што будзе з мастом? Адказ на пытанне гледача даў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік у стрыме ТРК Гродна.

На мост страчаная праектная дакументацыя. «Матэрыялы, з якіх ён выраблены, кажуць аб саматужным спосабе вытворчасці. У Гродне ёсць некалькі такіх мастоў, якія з’явіліся „паўкустарным“ спосабам. Людзі да іх прывыклі, а на іх няма дакументацыі, таму вызначыць ступень зносу, кантрольныя сілавыя кропкі і магчымасць рэканструкцыі — мы нават не ведаем, што там закладзена».

Гродзенскі гарвыканкам будзе вывучаць патрэбу ў мосце. Калі ён высока запатрабаваны, яго прыйдзецца будаваць зноўку, паведаміў Каранік.

Зараз на мосце ўстаноўлена агароджа з прываранымі рашоткамі. Стэнды побач паведамляюць, што рух забаронены. Жыхарам даводзіцца рабіць крук.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024