Гарадскія ўлады дазволілі прадпрыемству знесці будынак прафілакторыя, які размяшчаецца на тэрыторыі аздараўленчага цэнтра на вул. Томіна. Пра гэта распавялі ў карпаратыўным выданні прадпрыемства «Гродзенскі хімік». Раней аздараўляльны цэнтр планавалі прадаць з паніжэннем кошту на 80% - пакупнікоў гэта не зацікавіла.
Зносам зоймецца падрадная арганізацыя. Для наведвальнікаў комплексу прымуць меры бяспекі ў прылеглай зоне.
Аздараўленчы цэнтр ўключае ў сябе дзеючы крыты басейн і будынак прафілакторыя, які знаходзіцца на кансервацыі. Басейн пакупнік павінен быў захаваць. Прафілакторый прапаноўвалі рэканструяваць пад аб’ект грамадскага прызначэння.
Апошні аўкцыён па аб’екце быў у снежні 2021 года. Ён прызнаны несапраўдным.
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…