Новости

Хворым дзецям дазволяць заставацца дома без даведкі ў школу

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ў перыяд высокага ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі не патрабаваць у дзяцей даведку. Пры ўзнікненні вострых рэспіраторных вірусных захворванняў можна адсутнічаць на занятках у дашкольных установах, школах, гімназіях, каледжах, універсітэтах і гэтак далей без медыцынскага дакумента на працягу 5 дзён.

Гаворка ідзе аб форме дакумента, усталяванай дадаткам 2 да пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2018 г. № 1/1, і (або) даведкі формы 1 здр/у-10 «Медыцынская даведка аб стане здароўя», усталяванай дадаткам 1 да пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2010 г. № 92.

Інфармацыя аб прынятым Міністэрствам аховы здароўя рашэнні накіравана ў Міністэрства адукацыі, паведамілі у ведамстве. Гэта рашэнне рэгулюецца лістом Міністэрства аховы здароўя і дзейнічае да адмысловага распараджэння.

З-за неабходнасці аператыўнага рэагавання на эпідэміялагічную сітуацыю, якая склалася, дзеючыя нарматыўныя прававыя акты, што рэгулююць пытанні экспертызы часовай непрацаздольнасці, змяняць не будуць.

Чытайце таксама: Рост заболевших на 50%. В Беларусь возвращается коронавирус

У мінулым навучальным годзе магчымасці не хадзіць у школу без даведкі не было, што правакавала вялікі наплыў людзей у паліклініках.

У канцы жніўня 2022 года лекарам агульнай практыкі, тэрапеўтам і педыятрам дазволілі ставіць дыягназ COVID-19 без ПЦР-тэставанні і рэнтгена. Рашэнне замацавана загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня № 1124. Такой тактыкі ўжо прытрымліваліся у лютым гэтага года, каб разгрузіць паліклінікі.

Статыстыку па краіне Міністэрства аховы здароўя перастаў публікаваць з пачатку траўня 2022 года. Тады яе паабяцалі абнаўляць раз на месяц. Тым не менш апошнія звесткі аб колькасці тых, хто захварэў і ачуняў, у афіцыйным канале Міністэрства аховы здароўя публікавалі 5 ліпеня. Дакладную статыстыку па рэгіёнах не раскрывалі і раней.

Чытайце таксама: «Отправили спасать мир». Гродненские студентки рассказали, как работают в поликлиниках и почему не отправляют на тесты

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024