Навіны

Зруйнавалі яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай. Гэтым разам у Гродзенскім раёне

Могілкі жаўнераў Арміі Карёваў знішчылі ў вёсцы Плябанішкі [Гродзенскі раён — Hrodna.life]. Там былі пахаваны чатыры жаўнеры, паведаміў партал Glosznadniemna.pl.

Могілкі жаўнераў Арміі Краёваў у Плябанішках да зруйнавання. Крыніца: glosznadniemna.pl.

У могілках каля вёскі Плябанішкі былі пахаваны Казімір Ахрамовіч, Мечыслаў Місюта, Баляслаў Місюра, Ганна Зарыцка. Яны загінулі 24 верасня 1943 года ў сутычцы з немцамі.

Як загінулі жаўнеры Арміі Краёвай

Група жаўнераў, сярод якіх быў паранены капітан Баляслаў Місюра, затрымалася ў ляснічоўцы побач з вёскай Плябанішкі. Мясцовы солтыс [мясцовы старшыня — Hrodna.life] данёс пра гэта немцам. Яны прыбылі ў Плябанішкі і атакавалі жаўнераў.

Цела капітана Місюры згарэла ў падпаленай ляснічоўцы. Потым немцы кінулі целы ў калодзеж. Санітарку Ганну Зарыцку немцы павезлі ў бок Гожы і закапалі пры дарозе. Пазней мясцовыя жыхары перапахавалі ахвяраў.

У 1990-х на месцы, дзе загінулі жаўнеры, усталявалі крыж на сродкі Гэлены Пшэпесць. Яна нарадзілася ў Плябанішках, а пазней жыла ў Гданьску.

Магілы бураць, але ёсць бязвіз

Руйнаванні помнікаў і пахаванняў польскіх жаўнераў пачалося летам 2022 года. З таго часу зафіксавана ўжо некалькі такіх выпадкаў.

Чытайце таксама: У Стрыеўцы зруйнавалі помнік загінулым польскім жаўнерам. Гэта ўжо пяты выпадак у Гродзенскай вобласці

У Польшчы асудзілі кампанію па знішчэнні слядоў польскасці ў Беларусі. Афіцыйная заява польскага Міністэрства замежных спраў з’явілася на сайце ведамства 6 ліпеня. Яна з’явілася пасля ў сувязі са знішчэннем пахавання салдат Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна. МЗС Беларусі паведаміла ў адказ, што ў гэтым населеным пункце «воінскіх пахаванняў і пахаванняў замежных вайскоўцаў не зарэгістравана» і законнасць «работ па ўладкаванні тэрыторыі» ў дадзеным месцы была пацверджана Генпракуратурай пасля атрымання дадзеных, што чалавечыя парэшткі там адсутнічаюць.

Мясцовыя ўлады Гродзенскай вобласці таксама не каментуюць руйнаванне магіл польскіх жаўнераў. Затое арганізавалі для палякаў бязвізавы ўезд і запрашаюць у госці. Паводле інфармацыі Дзяржпамежкамітэта, з 1 ліпеня па канец жніўня 2022 года, магчымасцю бязвізавага наведвання скарысталіся 4 678 грамадзян Польшчы.

Чытайце таксама: Палякі паедуць, але гэта не будуць турысты. Слухайце, што пра новы беларускі бязвіз думае эксперт з Беластока

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024