Стала вядома, як доўга цэнтр Гродна будзе закрыты для матацыклістаў па начах

Эксперымент па закрыцці цэнтральных вуліц для матацыклістаў працягнецца як мінімум да канца мотасезона. Калі ён адбудзецца паспяхова, то ў горадзе могуць з’явіцца дадатковыя зоны начных абмежаванняў, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».

Матацыклісты ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота.

«Большасць матацыклістаў і без таго разумеюць, што гучны гук ад працуючага рухавіка будзе ў тым выпадку, калі выкруціць ручку і даць вялікую колькасць абаротаў. Некаторыя асобныя матацыклісты, на жаль, у нейкіх дэманстратыўных мэтах спецыяльна так паступаюць, ствараюць шум, з-за чаго з’яўляюцца нараканні, скаргі і ў прынцыпе псуюцца ўзаемаадносіны паміж звычайнымі грамадзянамі і тымі, якія перасоўваюцца на матацыклах», — сказаў кіраўнік аддзела агітацыі і прапаганды Упраўленя ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Цыдзік тэлеканалу «Гродна Плюс».

Якія вуліцы закрыты ноччу для матацыклістаў

З 22:00 да 6:00 матацыклістам забаронена ездзіць па вуліцах:

  • вул. Баторыя,
  • вул. Калючынская,
  • вул. Сацыялістычная ад Карбышава да Парыжскай камуны,
  • вул. Будзёнага ад развязкі каля аўтавакзала,
  • вул. Васілька ад Карбышава да Кірава,
  • вул. Паўлоўскага,
  • вул. Карбышава ад Сацыялістычнай да Гараднічанскай,
  • вул. Гараднічанская,
  • вул. Кірава,
  • вул. Маркса,
  • вул. Маладзёжная,
  • вул. Парыжскай камуны ад Сацыялістычнай да Маставой

Зараз у горадзе знакі абмежавання руху ўсталявалі ў 12 кропках горада. Яны размяшчаюцца на скрыжыванні вуліцы Сацыялістычнай і Карбышава, Карбышава — Васілька, Маркса — Будзённага і Маркса — Кірава, а таксама побач з помнікам-танкам каля драматычнага тэатра ў бок Савецкай плошчы і на вуліцы Парыжскай Камуны.

Што будзе пасля эксперымента

Эксперымент плануюць правесці як мінімум да сканчэння мотасезона. Пасля чаго будзе прынята рашэнне, што рабіць далей. Магчыма, у Гродне ўвядуць дадатковыя зоны абмежавання руху.

За выкананнем правілаў матацыклістамі сочаць нарады дарожнай службы і мотапатруль.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024