На Фолюшы зноў прадаюць будынкі былой вайсковай часткі. Цану знізілі ў некалькі разоў

Два будынкі былой вайсковай часткі на Фолюшы плануюць прадаць з аўкцыёна 7 верасня 2022 года, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Там могуць з’явіцца ўстановы грамадскага прызначэння. Аўкцыён па продажы гэтых пабудоваў ужо праводзілі вясной 2022 года, але тады прадаць будынкі не атрымалася.

Будынак які плануюць прадаць на вул.Фолюш 15/22. Крыніца: gcn.by

Якія будынкі прадаюць

Двухпавярховы будынак па адрасе вул.Фолюш 15/22 плошчай 683,5 кв.м хочуць прадаць за 54 тыс. рублёў. Вясной 2022 года гэты будынак планавалі прадаць амаль за 120 тыс. рублёў. Плошча ўчастка на якім размяшчаецца пабудова — 0,2629 га.

Цагляны будынак — нежылы, пабудаваны да 1917 года. У ім ёсць цэнтральнае ацяпленне і электразабеспячэнне, а таксама каналізацыя і водазабеспячэнне. Але ўсе гэтыя сістэмы няспраўныя і не функцыянуюць.

Другі будынак размяшчаецца па адрасе вул.Фолюш 15/17. Ён двухпавярховы, яго плошча 514,1 кв.м. Яго хочуць прадаць за 47,7 тыс. рублёў. Восенню 2021 года гэты будынак планавалі прадаць за 183,3 тыс. рублёў. Плошча ўчастка, на якім размяшчаецца будынак — 0,2901 га.

Цагляны будынак — нежылы, яго пабудавалі ў 1916 годзе. Як і ў выпадку з папярэднім будынкам, ёсць цэнтральнае ацяпленне, электразабеспячэнне і водазабеспячэнне, а таксама каналізацыя. Але ўсе гэтыя сістэмы няспраўныя і не функцыянуюць.

Якія ўмовы аўкцыёна

Новы ўладальнік павінен будзе на працягу аднаго года распрацаваць план рэканструкцыі і рамонту будынкаў. Увесці пабудовы ў эксплуатацыю не пазней чым праз тры гады. Таксама варта захаваць параметры будынка і яго канструкцыйныя, архітэктурныя і стылістычныя асаблівасці.

Побач з будынкамі ўжо будуюць новы мікрараён

Новы мікрараён на месцы закінутага ваеннага гарадка № 15 на Фалюшы пачалі будаваць вясной 2022 года. Новабудоўлі з’явяцца ў раёне вуліц Соламавай, Фолюш, Хвойнай і ракі Ласасянкі. Забудоўшчык плануе максімальна захаваць дрэвы і зменіць канфігурацыю некаторых дамоў з улікам апытання жыхароў новых дамоў на Лідскай.

Усяго там пабудуюць 17 жылых дамоў агульнай плошчай 138,3 тысяч кв. метраў. У іх будзе 1002 трохпакаёвых, 845 двухпакаёвых і 145 аднапакаёвых кватэр. Мяркуюць, што пасля здачы ў эксплуатацыю раёна там будзе жыць 5,2 тысяч чалавек.

Чытайце таксама: Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024