Навіны

Што адбываецца ў горадзе пасля захаду сонца? Слухайце «начны» выпуск урбаністычнага падкаста

Што вы ўяўляеце, калі чуеце слова «Гродна»? Напэўна, Фарны касцёл, або Каложскую царкву, або драматычны тэатр, або панэлькі на Дзевятоўцы. Адно можна сказаць дакладна: гэтыя аб’екты вы ўяўляеце ў дзённым святле. Гарадское жыццё не асацыюецца ў нас з ноччу і цемрай. Тым часам, нават калі большасць гараджан спіць, гарадская актыўнасць цалкам не замірае. Аб тым, як зрабіць начны час прыемным для гараджан, разбіраемся з антраполагам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым у новым выпуску падкаста «Утульны горад».

Слухайце размову цалкам, або тэзісна і ў вялікім скароце чытайце ніжэй.

Каму ноччу патрэбна гарадская інфраструктура?

Цёмны час сутак — гэта не толькі час актыўнасць умоўных зладзеяў, якія імкнуцца схаваць свае цёмныя справы. Насамрэч, па начах не спяць многія законапаслухмяныя і прыстойныя грамадзяне: працоўныя заводаў, супрацоўнікі экстраных службаў, прадаўцы ў кругласутачных крамах, афіцыянты і бармены ў начных установах і шмат хто яшчэ. Часам ноч мы праводзім не дома, таму што бурна адпачываем у бары, або адзначаем свята ў кампаніі сяброў. Часам пакідаем родную кватэру ў цёмную гадзіну, таму што спяшаемся на начны цягнік.

У цэлым, шматлікія гараджане не спяць у начны час. Гэтым гараджанам якраз і патрэбна якасная інфраструктура. Як мінімум, добра асветленыя вуліцы і гарадскі транспарт.

Начны Гродна. Фота з архіву Hrodna.life

Гарадскі транспарт мае хадзіць і ноччу

Як ні дзіўна, аднак у шматлікіх еўрапейскіх гарадах сапраўды ёсць начныя маршруты. Праўда, у іх ёсць свае спецыфічныя адрозненні ад звыклага нам гарадскога транспарт.

Па-першае, яны ходзяць у адну і тую ж хвіліну кожную гадзіну. Так пасажыры заўсёды ведаюць, што аўтобус адпраўляецца з іх спынення, напрыклад у 1:15, а наступны будзе ў 2:15, яшчэ адзін — у 3:15.

Па-другое, маршрут можа адрознівацца ад дзённых маршрутаў. Няма ніякага сэнсу ў тым, каб уначы аўтобусы і тралейбусы ехалі ў месцы, дзе групуюцца офісы, ці гандлёвыя цэнтры. Затое такія прыпынкі як вакзалы, цэнтр з барнымі вуліцамі і спальныя раёны трэба абавязкова ахапіць.

Фотарэпартаж: Пустая Савецкая, тусовачная Замкавая і аншлаг на Леніна: чым жыве начны Гродна

Як усё паспяваць, калі працоўны дзень з дзевяці да шасці?

Праблема многіх людзей, якія працуюць у офісе з 9 да 18 — немагчымасць у будны дзень заняцца нейкімі бытавымі справамі. Офісныя працаўнікі не паспяваюць наведаць, спецыялізаваныя крамы, бо гэтыя крамы таксама закрываюцца, а шостай гадзіне вечара.

Калі вы ўжо цікавіцеся тэмай начнога горада, то вось вам карысны матэрыял — поўны спіс начных крамаў Гродна.

Офісным працаўнікам бывае складана патрапіць на планавы візіт да лекара, таму што паліклінікі працуюць па тым жа графіку, што і большасць пацыентаў. Складана патрапіць і на прыём у якія-кольвек муніцыпальныя ўстановы па той жа прычыне. Выходныя ж дні па-першае, хочацца патраціць інакш, а па-другое, у неабходных устаноў таксама могуць быць выходныя ў гэтыя ж дні.

Парады: Бары, боўлінг і вакзал: куды пайсці і чым заняцца ў Гродне ноччу?

Начны Гродна. Фота з архіву Hrodna.life

Андрэй Вазʼянаў прапануе сурʼёзна задумацца аб змяненне часу працы ў сучасных гарадах. Напрыклад, працоўны дзень на розных заводах павінен пачынацца з інтэрвалам хаця б у 15 хвілін, калі цыкл вытворчасці гэта дазваляецца. Тады не будзе сітуацыі, калі супрацоўнікі ўсіх заводаў цесна набіваюцца ў тралейбус, які ідзе ў прамысловую зону. Спецыялізаваныя магазіны, зыходзячы з той жа логікі, могуць адкрывацца не раніцай, а, напрыклад, у другой палове дня, але працягваць працаваць да позняга вечара. Тое ж датычыцца і сферы паслуг.

Акрамя таго, што ў такім выпадку ў гараджан будзе больш магчымасці карыстацца паслугамі і набываць тавары, такі падзел патокаў дапаможа знізіць нагрузку і на транспартную сістэму.

Слухайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024