У Гродне загарэўся новы шклозавод, які яшчэ будуецца

У Гродне загарэўся будынак шклозавода. Паводле папярэдніх дадзеных, гарэў цеплаізаляцыйны матэрыял. Пажар тушылі пяць цыстэрнаў МНС, паведаміла «Гродна Плюс».

Вялікія клубы дыму над заводам былі бачныя з розных частак Гродна. Магчыма, прычынай моцнага задымлення стала ўзгаранне полістыролу. Цяпер на месцы працуюць спецыялісты, высвятляюцца ўсе абставіны.

Яшчэ адзін шклозавод у Гродне пачалі будаваць вясной 2021 года ў свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест» у Аульсе. Генпадрадчык будаўніцтва — ААТ «Гроднапрамбуд». Працы планавалі завяршыць да кастрычніка 2022 года.

Завод вырашылі будаваць для задавальнення попыту на шкляную тару і ўпакоўку як альтэрнатыву пластыку. Цяперашняе прадпрыемства ААТ «Гродзенскі шклозавод» знаходзіцца ў цэнтры горада і не можа нарошчваць вытворчыя магутнасці. Новы завод запланаваны як інавацыйная вытворчасць. Паводле планаў у ім павінна быць печ, якая зможа вырабляць 220 тонаў шкла за суткі. На новым заводзе збіраюцца вырабляць больш за 240 мільёнаў бутэлек у год. У Гродне збіраюцца вытворчасць карычневай піўной бутэлькі аб’ёмам 0,5 літра, стандартнай і палегчанай вагі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024