Актывісту Аляксандру Лаўрэнцьеву з Гродна вынеслі прысуд. Пасля выбараў ён зд’язджаў за мяжу, але вярнуўся

Гродзенскаму актывісту Аляксандру Лаўрэнцьеву прысудзілі 3 гады і 4 месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады.

Прысуд палітвязню вынеслі ў судзе Ленінскага раёна Гродна 2 жніўня, паведаміў канал «Право им**т» са спасылкай на праваабаронцаў «Вясны». Лаўрэнцьева абвінавачвалі паводле арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яму прысудзілі 3 гады і 4 месяцы зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі 2 траўня 2022 года проста на працоўным месцы ў фудтраке з шаурмой побач з ГЦ «Ветразь» у Альшанцы. Затрымліваў актывіста ГУБАЗ Гродзенскай вобласці. У «прызнальным» відэа актывіст сказаў, што яго затрымалі за распаўсюд у сеціве экстрэмісцкай інфармацыі і абразу прэзідэнта. Ён прызнаў віну.

У 2020 годзе Аляксандр Лаўрэнцьеў адбываў адміністрацыйны арышт за акцыю падчас сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. Вядомы перформансамі, у якіх удзельнічаў разам з актывістам Мікалаем Салянікам. Прасіў Трампа не даваць грошы Беларусі на барацьбу з каранавірусам. У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне. Пасля 2020-га некаторы час жыў за мяжой, пасля вярнуўся ў Беларусь. Лаўрэнцьеў быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кухар-кандытар, бацька дваіх дзяцей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024