Новости

Гродзенцы просяць вярнуць тралейбусам жоўта-сінія колеры (абноўлена)

На сайце «Удобный город» (Petitions.by) з’явілася петыцыя аб колеры грамадскага транспарту. Аўтары хочуць, каб яму вярнулі ранейшую яркую жоўта-сінюю афарбоўку.

31 жніўня з’явіўся адказ за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама Андрэя Жука. Паводле яго, работа па аднаўленні лакафарбавых пакрыццяў праводзіцца ў сувязі з неабходнасцю абнаўлення афарбоўкі кузаваў тралейбусаў і аўтобусаў, у тым ліку ў сувязі са здыманнем вонкавай рэкламы. Адзін колер — сіні - абраны «у мэтах эканоміі сродкаў» і як «найбольш практычны для эксплуатацыі рухомага складу». «У цяперашні час на гарадскіх маршрутах курсуюць аўтобусы і тралейбусы розных колераў, а таксама брэндзіраваныя», — адзначыў ён.

«Афарбоўка транспартных сродкаў ніяк не ўплывае на якасць паслуг, якія прадстаўляюцца», — падкрэсліў Андрэй Жук у адказе.

Петыцыя за вяртанне сіне-жоўтай афарбоўкі

«Патрабуем вярнуць яркую афарбоўку гарадскога транспарту, якая была у мінулым — жоўта-сіні колер герба і сцяга горада Гродна», — сказана ў звароце. Ён адрасаваны Гродзенскаму гарвыканкаму. Калі вярнуць колеры будзе немагчымым, уладам прапануюць падумаць аб замене «існуючай сіняй сумнай афарбоўкі на больш яркую, напрыклад, жоўтую».

Аўтары петыцыі - «жыхары Гродна і іншыя зацікаўленыя грамадзяне», — спасылаюцца на арт. 41 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». Яна вызначае, што выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, ствараюць умовы для прадастаўлення транспартных паслуг насельніцтву і арганізуюць транспартнае абслугоўванне грамадзян на адпаведнай тэрыторыі.

Куды зніклі колеры

Грамадскі транспарт у Гродне фарбавалі ў колеры герба і сцяга горада з 2011 года. Раней у жоўта-сіні фарбавалі ўсё абноўленыя тралейбусы ў Гродна. Пра гэта ўзгадвалася ў раздзеле пытанняў і адказаў на сайце Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення.

Гродзенскі тралейбус. Фота: Аляксей Наседкін

У траўні 2022 года ў СМІ з’явілася інфармацыя, што тралейбусы пачалі перафарбоўваць у сіні нібыта паводле распараджэння гарадскіх чыноўнікаў. На той момант у тралейбусным парку было 20 сіне-жоўтых тралейбусаў. Паводле інфармацыі крыніц, чыноўнікі асцерагаліся, што жоўта-сіні транспарт выкліча ў кагосьці асацыяцыю з Украінай і вайной там. Паведамлялі пра аналагічнае распараджэнне ў Аўтобусным парку. Кіраўніцтва тралейбуснага ўпраўлення тады абвяргала такую інфармацыю, распавялі чытачы Hrodna.life.

Чытайце таксама: В Гродно меняют расписание транспорта. Что еще стоит изменить, чтобы им было удобнее пользоваться

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024