Пляж і зону адпачынку ў Румлёва для жыхароў Вішняўца прапанавала стварыць гродзенская актывістка Вольга Бондарава. У Гродзенскім гарвыканкаме яе прапанову адкінулі. Адмовай паслужылі некалькі прычын.
Прапанаванае пад зону адпачынку месца знаходзіцца на тэрыторыі помніка прыроды мясцовага прызначэння «лесапарк Румлёва». Яно не прызначана для купання, адказаў Вользе першы намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Жук. Вось якія прычыны ён назваў:
Актывістка засумнявалася ў прычынах адмовы ў сваім Telegram. Ці будзе яна абскарджваць адказ, яна не паведаміла.
У Гродне ёсць чатыры зоны для адпачынку на вадаёмах. Гэта возера Юбілейнае, Цэнтральны пляж, пляжы ва ўрочышчы Ласосна і Пышках. Жыхарам Гродзенскай вобласці для адпачынку і купання даступныя 42 зоны рэкрэацыі з абсталяванымі 44 пляжамі. Часам купанне на іх забараняюць па рашэнні спецыялістаў санітарна-эпідэміялагічнай службы.
Чытайце таксама:
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…