У Гродне ўсталявалі 3 000 камер. Як расла іх колькасць і навошта столькі

Камеры назірання змясцілі на больш чым 1000 гарадскіх аб’ектах, у тым ліку ў месцах масавага збору людзей, піша Telegram-канал Urban Hrodna са спасылкай на «Гродна Плюс». У сярэдзіне 2021 было вядома ўсяго пра 20 камер, усталяваных гарадской ЖКГ.

Зараз камеры ўсталяваныя:

  • на стратэгічных аб’ектах,
  • месцах масавага збору людзей,
  • на дарогах,
  • прыкладна ў 150 шматпавярховіках.

На думку праваахоўнікаў, гэта дапамагае зламыснікам перадумаць парушаць закон, а міліцыянтам — шукаць тых, хто не перадумаў. У тым ліку для гэтага міліцыя часам публікуе запісы з камер на сваіх афіцыйных рэсурсах.

Навошта ў Гродне ставяць камеры

У ліпені 2021 года ў Гродне было каля 20 камер, усталяваных гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Яны былі размешчаны пераважна ў цэнтральнай частцы горада. Тады іх колькасць планавалі павялічыць у 6 разоў і ўсталяваць на ўездах у горад, у парках, скверах, на пляжах.

У канцы 2021 года было вядома ўжо пра блізу 800 камер відэаназірання ў горадзе. Тады кіраўніцтва горада хацела павесіць камеры на ўсіх прыпынках і падлучыць іх да адзінага сервера. Такім чынам збіраліся кантраляваць маршрутчыкаў - ці ўсіх пасажыраў яны ўлічваюць.

Раней у 2019 годзе ў Гродне запусцілі сістэму камер, каб адсочваць аўтамабілі, якія праязджаюць на чырвоны сігнал святлафора. Першыя такія камеры з’явіліся на скрыжаванні вуліц Кабяка і Індурскай шашы.

У пачатку 2019 года пракурор Гродна Уладзімір Клішын казаў пра патрэбу ўсталёўваць камеры назірання ў мікрараёнах. Ён патлумачыў яе ростам злачынстваў, напрыклад такіх, як псаванне аўтамабіляў. Праўда, на той час колькасць злачынстваў у Гродне не перавышала 3000, гэта быў самы нізкі паказчык з часоў незалежнасці.

Чытайце таксама: У Гродне мяняюць расклад траспарту. Што яшчэ варта змяніць, каб ім было зручней карыстацца

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024