Навіны

На Юбілейнае возера вяртаецца аўтакінатэатр. Якія фільмы пакажуць і колькі гэта каштуе?

Побач з Юбілейным возерам распачнуцца летнія кінапаказы. Першае кіно на адкрытым паветры пакажуць у ўікэнд 10−12 чэрвеня. Цана білета — 2,5 рублі за чалавека. Пра гэта паведаміў «Вечерний Гродно».

Аўтакінатэатр. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: news.liga.net

Як гэта працуе

На пляцоўцы павесяць вялікі экран. Перад ім могуць прыпаркавацца аўтамабілі, з якіх наўпрост можна глядзець фільмы. Гук кіно транслюецца як з дапамогай калонак, так і праз радыёхвалі, на якія можна наладзіць прымач у аўто. Гледачы без аўтамабіля могуць размясціца на паляне перад экранам.

Якое кіно будуць пазаваць

10 чэрвеня — баявік «Кодэкс кіллера» (2021, Вялікабрытанія, ЗША)

Пра што фільм:

У 1991 году ў В’етнаме кілер падабраў дзяўчынку, вырашыў яе не забіваць, а зрабіць сваёй пратэжэ, і вывез з краіны. Праз 30 гадоў Ганна і Мудзі - выдатна спрацаваныя напарнікі, якія за немалую ўзнагароду «прыбяраюць засоры» па ўсім свеце. Для душы Ганна трымае краму калекцыйных кніг у Лондане і большую частку часу вядзе спакойнае нічым непрыкметнае жыццё, але аднойчы Мудзі просіць яе адшукаць аднаго чалавека, і неўзабаве сам гіне ад куль наёмных забойцаў. Расправіўшыся з дасланымі за ёй, Ганна вырашае знайсці тых, хто за гэтым стаіць, і адпомсціць за смерць настаўніка.

11 чэрвеня — камедыю «Адважныя аферысткі» (2021, ЗША)

Пра што фільм:

Коні і ДжоДжо — лепшыя сяброўкі, якія загразлі ў побыце і хатняй руціне. Але аднойчы яны прыдумляюць схему, як абменьваць купоны магазінаў на грошы, і ставяць гэта на паток. Цяпер у іх ёсць усё — моднае адзенне, дарагія аўтамабілі, прыватны самалёт. І ўсё было б як у казцы, калі б не два копы, якія спрабуюць злавіць адчайных хатніх гаспадынь і выкрыць іх хітрую афёру.

12 чэрвеня — фільм жахаў «Курорт» (2021, ЗША)

Пра што фільм:

Лекс займаецца вывучэннем паранармальных з’яў і ў якасці падарунка на дзень нараджэння атрымлівае паездку на закінуты астраўны курорт, які, як лічыцца, населены злоснымі зданямі. У кампаніі сяброў дзяўчына адпраўляецца на востраў, і, хоць, не ўсе ўдзельнікі гэтай вылазкі вераць у існаванне тагасветнага, хутка ім трэба пераканацца ў сваёй неправаце.

Пачатак сеансаў - 22:30

Чытайце таксама: Замест «Таямніц Дамблдора» паказваюць «Брат». Чым запаўняюць пусткі ў кінапракаце Гродна

З-за кінапаказаў раней адбываліся канфлікты з дачнікамі

Летняе аўтакіно на Юбілейным возеры працуе з 2004 года. З-за моцнага гуку ў мінулыя гады дачнікі неаднаразова канфліктавалі з арганізатарамі кінапаказаў.

Чытайце таксама: Раёны. Кварталы: Паляцелі на Юбілейку — загараць і купацца, пакуль лета не скончылася! (відэа з дрона)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024