Навіны

На месцы вайсковай пабудуюць пажарную. Дзе ў Гродне з’явіцца яшчэ адна пажарная частка

У мікрараёне Грандзічы плануюць пабудаваць пажарную частку. Яе хочуць размясціць на тэрыторыі былой вайсковай часткі. Зараз там адбываюцца падрыхтоўчыя працы, паведаміў Newgrodno.by.

Тэрыторыя дзе пабудуюць пажарную частку. Крыніца: Newgrodno.by.

Месца выбралі ў сувязі з развіццём інфраструктуры і пашырэннем мікрараёна, якому трэба гарантаваць пажарную бяспеку.

Што ўжо зрабілі

На тэрыторыі былой вайсковай часткі засыпалі пруд. Падчас працаў выкарысталі грунт з будаўніцтва дарог у жылым мікрараёне. Побач пракладаюць участак будучай кальцавой аўтамагістралі.

Тэрыторыя дзе пабудуюць пажарную частку. Крыніца: Newgrodno.by.

Праект новай пажарнай часткі ўжо нібыта ёсць, паведаміў Newgrodno.by. Але пакуль няма ні падрабязнасцей, ні інфармацыі калі пачнецца будаўніцтва.

Да 2025 і далей

Жылы раён Грандзічы пачалі будаваць у 2018 годзе. Асноўны забудоўшчык — ААТ «Гроднажылбуд». Усяго тут збіраюцца пабудаваць 22 мікрараёны: 14 пад шматпавярховую забудову і 8 — для прыватных дамоў. Паводле планаў у Грандзічах будуць пражываць 65 тысяч чалавек. Агульная плошча мікрараёна — 653 гектары.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024