Навіны

Трохметровыя падсвечнікі і жырандолі з венецыянскага шкла. Дзе і як робяць асвятленне для гродзенскага Старога замка

Інтэр'еры Старога замка плануюць упрыгожыць падсвечнікамі, бра і жырандолямі, стылізаванымі пад Рэнесанс. Іх вырабляюць тыя ж спецыялісты, што раней стваралі асвятленне для Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Гэта лідскае прадпрыемтсва «Каскад» і бярозаўскі шклозавод «Нёман», піша «Лідская газета».

Мастачка Алена Ткачова якая распрацоўвала эскізы падсвечнікаў і жырандоляў. Крыніца: lidanews.by

Задача — максімальная адпаведнасць эпосе

Стары замак у Гродне плануюць упрыгожыць двух- і трохметровымі напольнымі падсвечнікамі. На іх размесцяць мятровыя свечы ручной працы. Пакуль ёсць толькі эскізы і драўляныя загатоўкі. Метадам мастацкага ліцця і пацінавання зробяць бра.

«Працы для гродзенскага замка павінны адпавядаць стылістычным асаблівасцям позняга Рэнесансу. Наша задача, як вытворцаў прадметаў даўніны — дасягнуць максімальнай адпаведнасці той эпохі», — сказала мастачка Алена Ткачова, якая распрацоўвала эскізы.

Эскізы падсвечнікаў для Старога замка. Крыніца: lidanews.by

ЗАТ «Каскад» — прадпрыемства ў сферы архітэктурна-мастацкага асвятлення і мастацкага ліцця. Вырабляюць светатэхніку на індывідуальныя замовы. Іх свяцільнікі ўпрыгожваюць многія аб’екты: помнікі архітэктуры, тэатры, музеі, банкі, гатэлі і санаторыі.

1300 шкляных элементаў ручной працы

Жырандолі з «венецыянскага» шкла для залаў замка «Каскад» зрабіў сумесна са шклозаводам «Нёман». Для дзвюх жырандоляў спатрэбілася 1300 шкляных элементаў. Пры іх вытворчасці выкарыстоўвалі тэхналогію рыфлення. Дзякуючы гэтаму прамяні святла пераламляюцца і ствараецца эфект мільгання.

«Самае складанае — патрапіць у памер. Кожны шкляны элемент павінен супасці адзін з другім, міліметр да міліметра. З дапамогай аўтаматызаванай лініі зрабіць гэта было б не складана: задаў параметры — і машына штампуе. Але мастацкае шкло паддаецца толькі рукам чалавека. А ў гэтым выпадку спадзявацца можна толькі на вокамер майстра і яго віртуознасць», — сказаў намеснік галоўнага інжынера па шклопрадукцыі бярозаўскага шклозавода «Нёман» Сяргей Ігнатчык.

Калі пачалі рэканструкцыю Старога замка

Маштабныя работы на тэрыторыі Старога замка распачалі восенню 2017 года. За аснову рэканструкцыі ўзялі праект мінскага архітэктара Уладзіміра Бачкова. Гэты праект выклікаў шмат спрэчак сярод гісторыкаў. У час першай чаргі рэканструкцыі рэстаўравалі браму і галерэю паміж ёй і палацам, а таксама з нуля пабудавалі вежу і камяніцу. Для наведвальнікаў гэтую частку Старога замка адкрылі ў лістападзе 2021 года.

Падчас другой чаргі плануюць рэстаўраваць палац. На завяршаючым этапе — сцены над Нёманам і ўнутраны двор. Паводле задумкі, замак павінен выглядаць так, як у часы Стэфана Баторыя.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024