Навіны

Выстава “СКУЛЬПТУРА” ў Гродне закрылася канчаткова. Некаторых аўтараў прапанавалі прыбраць – куратар не пагадзіўся

Выстава сучаснай скульптуры ў Гродне ўжо не адкрыецца. Прапанаваная форма далейшай працы экспазіцыі не задаволіла куратара і адміністрацыю галерэі. Мяркуючы па каментары куратара Івана Арцімовіча, частку работ прапанавалі прыбраць, але ён з такой прапановай не пагадзіўся.

“Я не лічу правільным выкрэсліваць з экспазіцыі будзь-каго з аўтараў, ці некаторыя іх працы па абсалютна надуманых прычынах, агучаных не прафесіяналамі. Я (думаю, як і многія з вас) хацеў бы, каб айчыннае мастацтва зберагала лепшыя свае дасягненні, напаўнялася цікавым зместам і новымі формамі, каб у нас быў СВОЙ уласны шлях і наша скульптура была рознай. У гэтай разнастайнасці я бачу ў будучыні магчымасць фарміравання ўласнай мовы, якая будзе адрозніваць нас ад астатняга свету, – напісаў у Facebook Іван. Ён падзякаваў усім, хто дапамог выставе з’явіцца і цікавіўся яе лёсам. Куратар адзначыў, што яна праіснавала ўсяго чатыры гадзіны пасля адкрыцця.

У каментарах падтрымалі яго рашэнне і адзначылі, што яно годнае “сапраўднага куратара”.

У галерэі – праблемы

Хто прапанаваў новую форму выставы і ў чым яна заключалася, Hrodna.life даведацца пакуль не ўдалося. Куратар паабяцаў пагаварыць пра гэта пазней.

На наступным тыдні працы здымуць і яны вярнуцца да аўтараў. Паводле інфармацыі Hrodna.life, ва ўладальнікаў галерэі з’явіліся некаторыя праблемы з-за выставы. Падрабязнасці гэтага невядомыя.

Выстава закрылася пасля даносу?

Выстава станковай скульптуры “СКУЛЬПТУРА” адкрылася 29 красавіка ў ў галерэі “400 квадратаў” у ТРК Triniti. Яна павінна была працаваць да канца траўня. З просьбай закрыць выставу да ўладаў звярнулася актывістка Вольга Бондарава. На яе думку, некаторыя мастакі, якія ўдзельнічаюць у ёй, вядомыя антыдзяржаўнымі выказваннямі. Ці звязанае спыненне працы з яе зваротам, невядома – ні прадстаўнікі ТРК, ні гарвыканкам, ні куратар сітуацыю Hrodna.life не пракаментавалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Баль-маскарад, вечарыны, Яўген Якуш. Якія карпаратывы рыхтуюць установы Гродна да Новага года

Установы Гродна ўжо анансуюць навагоднія карпаратывы. Hrodna.life паглядзеў, дзе ў горадзе можна адзначыць зімовыя святы…

20 снежня 2025

“Сямашка маніпулюе правам”. У Гродне аднавілі грамадскія абмеркаванні па Доме быту

Гродзенскі гарвыканкам аднавіў грамадскія абмеркаванні па праекце рэканструкцыі Дома быту. Вочнае абмеркаванне праекта запатрабавалі правесці…

19 снежня 2025

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць старажытны будынак — там будзе спартзала

У Гродне выставілі на аўкцыён будынак 1900 года пабудовы - ён знаходзіцца на вуліцы Леніна,…

19 снежня 2025

У Гродне прадаюць рэстаран Nebo. Гродзенцы скардзіліся на яго

Установа размешчана на даху ЦУМа - гэта аглядная пляцоўка ў цэнтры Гродна. Аб'ява аб продажы…

19 снежня 2025

За стадыёнам «Нёман» з’явіцца новы аб’ект – будынак выставілі на аўкцыён

Прадаюць двухпавярховы будынак 1955 года пабудовы, які знаходзіцца на вуліцы Серафімовіча, 1. Там будзе кафэ…

19 снежня 2025

«Адпачываў там з кентамі». У аграгарадку Смаргонскага раёна закрылі адзіны сельскі клуб, жыхарам сітуацыя не падабаецца

У аграгарадку Войстам, што непадалёк ад Смаргоні, закрылі сельскі клуб. Мясцовыя жыхары хацелі б, каб…

18 снежня 2025