Навіны

На Аўгустоўскім канале з’явіліся электрафутбайкі і электралодкі: калі і за колькі можна пакатацца

Наплыў аматараў воднага адпачынку на Аўгустоўскім канале чакаецца з траўня. Масава катаць турыстаў будуць два цеплаходы — «Неман» і «Вольга Соламава». Сёлета прадпрыемства папоўніла тэхнічны парк: з’явіліся 13 катамаранаў, новыя лодкі - у тым ліку, з электраматорам, электрафутбайкі і квадрацыклы, расказаў «Звяздзе» намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Гроднамеліявадгас» Павел Коханаў.

Як пакатацца?

Заяўкі на наведванне пачалі фарміраваць у сакавіку. Такая паслуга ўключана ў сэрвіс многіх турыстычных фірмаў. Заяўкі прымае і само прадпрыемства, якому належыць цеплаход «Нёман».

Калі можна пакатацца?

Амаль штодзень ёсць рэйсы, але іх пакуль не так многа — толькі 2−3 за дзень. Мяркуецца, што ў летні перыяд іх колькасць дасягне 10−12 у дзень. Менавіта столькі рэйсаў рабілася летась. Гэта як арганізаваныя групы, так і адзіночныя турысты, якія проста купляюць білет і на працягу гадзіны маюць магчымасць праплыць дзясяткі кіламетраў па мясцінах Аўгустоўскага канала, прайсці шлюзаванне і паназіраць за наваколлем з палубы альбо з салона.

Колькі гэта каштуе?

Па словах прадстаўніка прадпрыемства, кошт білета на адну гадзіну на чалавека не змяніўся і складае 10 рублёў. Арэнда для турыстычных груп — 400 рублёў, але гэта пазіцыя можа крыху вырасці. Маршрут — Аўгустоўскі канал і шлюзаванне на шлюзе Дамброўка як у адзін, так і ў другі бок. Вядома, можна арэндаваць і на больш працяглы час, у адпаведнасці з гэтым і маршрут будзе больш працяглым.

Чым можна скарыстацца?

Да новага сезона цеплаход «Нёман» поўнасцю адрамантаваны. Яго пафарбавалі, аднавілі салон, устанавілі кандыцыянер. Замянілі абшывачны матэрыял, шклопакеты. Па графіку працуюць два капітаны і два памочнік.

Сёлета да цеплахода «Нёман» далучылася судна гродзенскага рачнога порта «Вольга Соламава». Раней яно было задзейнічана для катання па Нёману ў межах горада.

Таксама можна пакатацца на лодках і катамаранах, праехаць на ровары па некалькіх веламаршрутах. Сёлета прадпрыемства папоўніла тэхнічны парк: з’явіліся 13 катамаранаў, новыя лодкі - у тым ліку, з электраматорам, электрафутбайкі і квадрацыклы. Зараз ідзе ўзгадненне з ДАІ, як арганізаваць іх рух.

Планы

 — У траўні плануюць ўстанавіць дзіцячы гульнявы комплекс «Брыганціна». Гэта вялікая пляцоўка памерам 20 на 16 метраў на шлюзе Дамброўка, дзе размесціцца вялікі карабель з рознымі атракцыёнамі. Таксама будуць устаноўлены батуты для дзяцей. Дадаткова закуплены дзясятак біяпрыбіральняў.

 — У былым доміку наглядальніка канала абсталявана музейная экспазіцыя, якая расказвае аб гісторыі канала. Магчыма, сёлета будзе арганізаваны прамы рэйс з аўтавакзала Гродна да канала, як гэта было ў папярэднія гады. Пакуль пытанне застаецца адкрытым.

 — Да эксплуатацыі рыхтуецца яшчэ адзін дом наглядальніка канала, але ўжо на шлюзе-рэгулятары Куркуль. Згодна з праектам, тут будзе зона адпачынку з альтанкай, мангалам і спальнымі месцамі.

Прыток турыстаў

Назіраецца тэндэнцыя да росту наведвальнікаў, расказала «Звяздзе» намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення спорту і турызму Таццяна Лідзяева,. Аб’ём паслуг на канале за мінулы год склаў 256 тысяч рублёў. Гэта ў два разы больш, чым у папярэднім, але значна меншы, чым да пандэміі. Усё большую папулярнасць набывае катанне на цеплаходзе. Зараз ідзе актыўнае браніраванне на новы сезон.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024