Новости

Пенсіянеры самі палічылі пасажырапаток і хочуць пісаць Лукашэнку. Як дачнікі змагаюцца за адменены пад Гродна цягнік (абноўлена)

Дызель-цягнік з Гродна да станцыі «Настаўнік» адмянілі ў снежні 2021 года. Замест яго пусцілі аўтобус, ходзіць маршрутка. Праезд стаў даражэй, а ў маршрутку можна проста не змясціцца, расказалі для СТВ гродзенскія дачнікі - былыя работнікі адукацыі, аховы здароўя і народнай гаспадаркі. 30 гадоў таму яны атрымлівалі лецішчы ў садовых таварыствах «Настаўнік», «Залатыя пяскі» і «Сонечнае». Зараз, каб дабрацца туды, некаторыя пенсіянеры ідуць з рэчамі і вёдрамі пешшу па 7 км.

UPD: Дызель-цягнік «Гродна — Настаўнік» аднаўляць не плануюць. Для таго, каб пенсіянерам было прасцей даехаць да садовых таварыстваў, у межых рэканструкцыі рэспубліканскай дарогі Р-41 Слонім-Масты- Скідзель-Мяжа Літоўскай Рэспублікі (Парэчча) у 2021 годзе, «Гроднааўтадар» пабудаваў прыпынак і разваротную пляцоўку побач з садовымі таварыствамі. Пра гэта сказала кіраўніца аддзела энэргетыкі, транспарта і сувязі Гродзенскага аблвыканкама Наталля Прылепская.

Аўтобусы спалучэннем «Гродна — Настаўнік» выязжаюць з аўтавакзала па суботах два разы ў дзень. У 08:35 і 17:55. З 20 красавіка 2022 года, на час правядзення сельскагаспадарчых прац, дадаткова арганізавалі аўтамабільныя перавозкі спалучэннем «Гродна — Парэчча». Рух адбываецца праз Азёры з працягненнем маршрута да прыпынку «с.т. Настаўнік». Перавозка адбываецца па серадах, пятніцах і нядзелях два разы ў дзень. Аўтобус адпраўляецца з аўтавакла ў Гродне ў 06:40 і 14:50.

Станцыя «Настаўнік» знаходзіцца ля самай мяжы з Літвой, на тупіковай лініі ад Парэчча. Прыпыначны пункт стаў тупіковым пасля закрыця руху да станцыі «Друскінінкай». Другая тупіковая лінія — на Узбераж. Зараз ад Парэчча дачнікі з рэчамі ідуць пешшу 7 км. Пенсіянерам гэта даецца цяжка. Альтэрнатыва — аўтобус і маршрутка з Гродна. Яны чаргуюцца па днях. У маршрутцы ўсяго 15 месцаў, ёсць рызыка на яе проста не сесці. Квіток у адзін бок каштуе 7,84 рублёў. Для пенсіянераў і дачнікаў, якія едуць сем’ямі, гэта адчувальныя грошы. Пры тым цана на цягнік у адзін бок з Гродна да больш далёкай Узберажы зараз — 1,31 рублі. Пенсіянеры кажуць, што як раз чыгуначнае спалучэнне — сацыяльна арыентаванае, і яго ў іх забралі.

У кожнае садовае таварыства прыязджае каля сотні чалавек — усяго каля 300. Яшчэ каля 30 чалавек жыве ў весцы Чарнухі непадалёк. Там няма крамы, а аўталаўка прыязджае не заўсёды.

Адзіны дызель да «Настаўніка» з Гродна прыбралі з раскладу з прычыны нерэнтабельнасці. Скасаваць яго хателі яшчэ ў 2017: паводле падлікаў чыгункі, акупнасць маршруту ад Парэчча да «Настаўніка» ў 2016 годзе была толькі 3,6%.

Пенсіянеры не згаджаюцца з аргументамі. Яны правялі ўласныя падлікі. Збіралі квіткі з кожнага рэйса: 2 ліпеня было 43 чалавекі, 30 ліпеня — 40 чалавек. Паводле звестак чыноўнікаў, за студзень-красавік на «Настаўнік» ездзілі амаль 1 000 чалавек, а на Узбераж — больш за 3 000. Але рэйсаў на месяц на Узбераж было больш, чым на «Настаўнік». «На „Настаўнік“ пасажырапаток 26,11 чалавекі на цягнік, а ў іх атрымліваецца 3,61 чалавекі на цягнік. Такім чынам, калі параўнаць, то пасажырапаток на „Настаўнік“ у 7,23 разы большы, чым на Узбераж», — падлічыла журналістам былая настаўніца фізікі Алена Марозік.

З кіраўніцтвам Баранавіцкага аддзялення беларускай чыгункі, да якога належыць цягнік, журналістам СТБ пагутарыць не ўдалося.

Пенсіянеры склалі калектыўны зварот, які падпісалі 280 чалавек. Яны збіраюцца звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі. Адначасова рыхтуюць зварот у пракуратуру — праверыць законнасць высякання гістарычнага лесу пад разваротную пляцоўку аўтобуса.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці даражэе праезд: рост большы, чым планавалі (абноўлена)

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024