Новости

Ажэшкі адкрыюць для машын ужо на выхадных, для транспарту — пасля 15 траўня. Як ён паедзе да гэтага

Рамонт на вуліцы Ажэшкі ад скрыжавання з вуліцай Леніна да прывакзальнай плошчы амаль завершаны. Але грамадскі транспарт там пакуль не паедзе, піша Telegram-канал Urban Hrodna. З 30 красавіка да 15 траўня аўтобусы і маршруткі будуць ездзіць па змененых маршрутах.

UPD 28 красавіка. Па вуліцы Ажэшкі пачалі асфальтаванне дарогі, паведаміў «Гродна Плюс». Работы разлічаны на два дні.

Комплекснае добраўпарадкаванне на частцы вуліцы Ажэшкі пачалі ў студзені 2022 года. Там рамантавалі і часткова мянялі ўсе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля гэтага — замена асфальту, абяцалі высадзіць новыя дрэвы, кусты і кветкі. Рамонт планавалі скончыць у канцы красавіка-пачатку траўня.

Чытайце таксама: На Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. Ці высадзяць замену?

Рух аўтамабіляў плануюць аднавіць на гэтых выхадных, удакладняе «Вечерний Гродно». Грамадскі транспарт пакуль паедзе так:

Аўтобусы

№ 3 «Фолюш — Чыгуначны вакзал» зменіцца на маршрут № 3 «Фолюш — Заапарк»: прыпынак «Фолюш» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпынак «Заапарк» і назад у тым жа кірунку;

№ 5 «Лапенкі-Райсельгастэхніка»: прыпынак «Лапенкі» — вул. Ціміразева (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 9 «Чыгуначны вакзал — Зарыца-4» зменіцца на маршрут № 9 «Заапарк — Зарыца-4»: прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Зарыца-4» — вул. 17 верасня (без зменаў), далей: вул. Ціміразева — прыпынак «Заапарк»;

№ 15 «Механічны завод — вуліца Урублеўскага»: прыпынак «Механічны завод» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 16 «Вішнявец-вуліца Белыя Росы»: прыпынак «Вішнявец» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 20 «вуліца Дамброўскага — заводакіраўніцтва ААТ «Гродна Азот»: прыпынак «вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. 17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 46 «Чыгуначны вакзал-Зарыца-4» зменіцца на маршрут № 46 «Заапарк — Зарыца-4»: прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Зарыца-4» — вул. 17 верасня (без зменаў), далей: вул. Ціміразева — прыпынак «Заапарк»;

№ 47 «Чыгуначны вакзал — Альшанка» зменіцца на маршрут № 47 «Заапарк-Альшанка»: прыпынак «Заапарк» — вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Альшанка» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпынак «Заапарк»;

№ 60 «вуліца Дамброўскага — рынак „Паўднёвы“»: прыпынак «вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул.17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.

Маршруткі

№ 1тк «Мясакамбінат — рынак „Паўднёвы“ (вуліца Багушэвіча)»: прыпынак «Мясакамбінат» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Рынак „Паўднёвы“ (вуліца Багушэвіча)» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 3тк «Фолюш-Чыгуначны вакзал» зменіцца на маршрут № 3тк «Фолюш — Заапарк»: прыпынак «Фолюш» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпынак «Заапарк», назад у тым жа кірунку;

№ 8тк «Вішнявец-Гарадская клінічная бальніца № 3»: прыпынак «Вішнявец» — вуліца Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Гарадская клінічная бальніца № 3» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 22тк «Альшанка-Гарадская клінічная бальніца № 3»: прыпынак «Альшанка» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Гарадская клінічная бальніца № 3» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 36тк «Вуліца Міндэнская — вуліца Урублеўскага»: прыпынак «вуліца Міндэнская» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «вуліца Урублеўскага» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024