Навіны

Пра вайну і адзінства нацый будуць размаўляць на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне

Круглы стол пра «адзінства нацый і пакаленняў» пройдзе ў час Фестывалю нацыянальных культур-2022. Таксама на свяце пакажуць экспазіцыю і прэзентуюць кнігу пра Вялікую Айчынную Вайну. Пра гэта паведаміла БелТА.

Фестываль нацыянальных культур у Гродне. Фота: Hrodna.life

У галерэі імя Тызенгаўза [маецца на ўвазе не даўно існуючая прыватная «Галерэя Тызенгаўза», а новая прастора ў адноўленым будынку былога архіва — Hrodna.life] плануюць арганізаваць круглы стол «Беларусь наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў». У ім павінна прыняць удзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Мерапрыемства плануюць трансляваць на YouTube.

Былы будынак былога архіву, а зараз галерэя імя Тызенгаўза дзе адбудзецца круглы стол. Фота: Hrodna.life

Гэта новы элемент фестывалю. Яго арганізуюць, каб падняць «актуальныя пытанні, каб захаваць мір і спакой у нашай краіне», сказаў Старышня камісіі па адукацыі, навуцы і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч.

«Ад таго, як мы данясем моладзі прынцыпы добрасуседства, прыстойнасці, выбудоўвання міралюбівых адносінаў паміж сабой, у канчатковым выніку будзе ўплываць на далейшы лёс нашай краіны», — лічыць Лісковіч.

Кніга і выстава пра вайну

Падчас фестывалю плануюць паказаць дзве выставы. У экспазіцыі «Беларусь наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў» прадставяць фота і асабістыя рэчы «вядомых дзеячоў, якія ўнеслі ўклад у развіццё краіны ў пасляваенны перыяд». Маюцца на ўвазе палітычныя дзеячы, вайсковыя начальнікі, дзеячы культуры, адукацыі, навукі, спорта. Пра каго менавіта ідзе гаворка, БелТА не ўдакладніла.

У другой зале будзе партрэтная галерэя прадстаўнікоў разнастайных нацыянальнасцяў, якія ваявалі на тэрыторыі Беларусі і «унеслі ўклад у Перамогу». Падчас якой вайны БелТА таксама не ўдакладніла.

Таксама зараз завяршаюць афармленне кнігі пямяці «Сёстры Хатыні». Яе прэзентацыю плануюць правесці падчас круглага стала. У кніге сабралі звесткі аб 309 населеных пунктах Гродзенскай вобласці, якія пацярпелі падчас Вялікай Айчыннай Вайны.

Калі адбудзецца Фестываль нацыянальных культур

Фестываль нацыянальных культур адбудзецца ў Гродне 3 і 4 чэрвеня. Удзел у фестывалі прымуць прадстаўнікі 31 нацыянальнасці - на пяць менш, чым на папярэднім фестывалі.

Апошні раз фестываль праходзіў у 2018 годзе. У 2020−2021 яго не ўдалося правесці з-за пандэміі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024