Ля Гродзенскага мора пабудуюць базу адпачынку. Пра гэта казалі яшчэ 10 год таму

У Гродзенскім раёне плануюць пабудаваць базу адпачынку «ВСБ-Неман». Яе хочуць размясціць на беразе Нёмана у вёсцы Коматава. Там хочуць пабудаваць дом рыбака, лазню і запраўку для электрамабіляў. Пра гэта паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.

Гродзенскае мора. Фота: Hrodna.life

Вёска Коматава знаходзіцца каля 3 км ад Гродзенскага вадасховішча. Ад Гродна да вёскі - 25 км, ад бліжэйшага мястэчка Абухава — 4 км. Базу адпачынку хочуць пабудаваць у цэнтры вёскі.

Плошча ўчастка — 70 сотак. Там будзе дом рыбака, лазня, альтанка для адпачынку, а таксама пляцоўкі з ачагамі. Акрамя гэтага, на ўчастку арганізуюць спартовыя і дзіцячыя пляцоўкі, а побач з базай — стаянку на шэсць аўтамабіляў з запраўкай для электрамабіляў. На беразе ракі ўсталююць пірс з альтанкай. На тэрыторыі пасадзяць больш за 100 дрэваў.

Генеральны план забудовы базы адпачынку ў вёсцы Коматава. Крыніца: Гродзенскі гарвыканкам.

Хто пабудуе базу адпачынку

Забудоўшчык — фірма «ГроднаАграінвест». Яе асноўная дзейнасць — вытворчасць рапсавага масла і жмыху. Пабудаваць базу адпачынку плануюць у 2022−2023 гадах.

Грамадскія абмеркаванні праекта прайшлі ў снежні 2021 — студзені 2022. Заўваг ці прапановаў у іх час не паступала.

Пра развіцццё інфраструктуры на Гродзенскім моры кажуць больш за 10 год

Турыстычны патэнцыял вадасховішча абмяркоўвалі яшчэ да пачатку будаўніцтва ГЭС. У 2018 годзе ў Гродзенскім аблвыканкаме зацвердзілі генеральны план развіцця прыбярэжнай тэрыторыі. Прапанавалі стварыць тут паўнавартасную зону адпачынку з афіцыйнымі пляжамі, турбазамі і спартыўнымі цэнтрамі, пісала «Гродзенская праўда».

Гродзенскае мора — неафіцыйная назва вадасховішча, якое ўтварылася на Нёмане пасля пабудовы Гродзенскай ГЭС у 2012 годзе. Яго плошча — каля 2000 гектараў, працягласць — прыкладна 40 кіламетраў ад плаціны ГЭС уверх па плыні. У прыбярэжнай зоне вадасховішча знаходзяцца 20 населеных пунктаў Гродзенскага раёна і 14 — Мастоўскага.

Пірсы ў вёсцы Навасёлкі мясцовыя жыхары пабудавалі самі. Фота: Hrodna.life.

Чытайце таксама: Амаль 10 гадоў, а пляжаў няма. На Гродзенскім моры людзі чакаюць інфраструктуру, а ўлады спадзяюцца на прыватнікаў

У будучай зоне адпачынку ўлады хочуць адкрыць 50 інвестыцыйных пляцовак, стварыць больш за тысячу працоўных месцаў. «Мы зацікаўленыя ў прыватным бізнэсе на вадасховішчы», — казаў у каментары для Hrodna.life начальнік Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

Якія аб’екты павінны пабудаваць на Гродзенскім моры паводле генплану

  • Яхт-клуб, прыстань для воднага транспарту, пляж — у раёне Шчарбавічаў;
  • Дэндрапарк, рыбацкая вёска, канатная дарога, фестывальныя пляцоўкі - на паўвостраве ў раёне Свіслачы;
  • База адпачынку і прыстань для судоў - каля Коматава, у месцы ўпадзення Котры ў Нёман;
  • Паромная пераправа — каля вёскі Віцькі;
  • Водна-спартыўная база — каля Загорцаў;
  • Турыстычны комплекс з хаткамі, пракатам лодак і катамаранаў, прыстань для рачнога транспарту, абсталяваны пляж і аўтастаяка — у Берагавым;
  • Прычал для лодак і пракат спартыўнага інвентара — у Александрава і Мігава.
Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024