Навіны

Зручнасць ці татальны кантроль? У Беларусі ўводзяць сістэму аплаты па твару

Сэрвіс аплаты тварам FacePay распрацавалі ў Беларусі. Зараз сістэму тэстуюць у трох сталовых Нацыянальнага банка. Пра гэта паведаміла «Экономическая газета».

Як гэта будзе працаваць

Сэрвіс запускае сістэма плацяжоў АРІП. Каб карыстацца ім, у мабільным дадатку свайго банка кліент павінен будзе зрабіць фотаздымак. АРІП праверыць фота на вітальнасць — ці сапраўды на ім жывы твар, а не раней зробленае фота, мантаж або маска. Па выніку праверкі будзе створаны кантрольны біяметрычны шаблон з прывязкай да банкаўскага рахунку альбо іншага плацёжнага інструмента. Пасля гэтага карыстальнік зможа плаціць па тэхналогіі FacePay.

Падрабязнасці пра FacePay ад АРІП можна прачытаць тут.

Дзе такая сістэма ўжо працуе: досвед Кітаю і Масквы

Першая ў свеце сістэма FacePay з’явілася ў ЗША ў 2016 годзе. Тады прадстаўнікі MasterCard вырашылі «прымацаваць» банкаўскія карткі да твараў іх уладальнікаў. З 2017 года такім спосабам аплаты карысталіся ў кітайскім горадзе Ханчжоў у рэстаране KFC. Зараз сістэма распазнавання твару працуе ў кітайскіх супермаркетах, рэстарацыях, гатэлях, банках, метро і ў іншых грамадскіх месцах.

Сістэма FacePay у Кітаі. Крыніца: zen.yandex.ru

«Зараз у Кітаі пераважна карыстаюцца сістэмамі Alipay і Wechat [абедзве дазваляюць аплату праз QR-код — заўв. Hrodna.life] альбо Like FacePay. Але праз карткі і тэлефон выходзіць зручней» — распавёў Hrodna.life кітайскі студэнт Гамідо Ченг. Пры гэтым Alipay і Wechat з 2019 года таксама працуюць над аплатай з дапамогай твару.

Сістэма аплаты FacePay пачала працаваць у кастрычніку 2021 года на ўсіх станцыях Маскоўскага метро.

Сістэма для Face Pay у маскоўскім метро. Крыніца: ruposters.ru

«Я не карысталася, бо зараз не вельмі часта бываю ў Маскве і не вельмі часта езжу. Але ў нас ёсць вулічныя камеры, якія таксама „чытаюць“. Не так даўно на „гасцінцы“ [Гасцінны двор — заўв. Hrodna.life] перад мітынгам такія паставілі. Гэта незаконна, бо гэта ўсё праходзіць пад персанальныя дадзеныя. Але каго „хвалюе“» — распавяла Hrodna.life масквічка Анастасія Жук.

Ці бяспечныя такія сістэмы?

Расійскія праваабаронцы крытычна ўспрымаюць сістэму FacePay у маскоўскім метро. Яны хвалюцца, што ў руках аўтарытарных уладаў гэта можа ператварыцца ў інструмент татальнага кантролю. Няшмат вядома і пра бяспеку захоўвання біяметрычных дадзеных.

«Асабістыя дадзеныя выцякаюць са „Сбербанка“, яны выцякаюць з „Альфа-банка“, выцякаюць увесь час з дзяржаўных баз», — узгадвае ў размове з DW праваабаронцы Алена Папова. Дырэктар Таварыства абароны інтэрнэту Міхаіл Клімароў таксама не рэкамендуе давяраць сістэме ўласны твар, бо пра дэталі яе працы занадта мала вядома. Пра бяспеку асабістых дадзеных і магчымы іх крадзеж папярэджвае нават праваслаўная царква.

Алена Папова прыгадвае ўжо ўсталяваныя ў Маскве больш за 220 тысяч вулічных камер з распазнаваннем твару. Вядома, што іх выкарыстоўваюць не толькі дзеля бяспекі грамадзян, але і каб вызначаць і пазней арыштоўваць удзельнікаў апазіцыйных мітынгаў.

Ці ёсць у Беларусі ўжо падобныя сістэмы

У Мінскім метро з чэрвеня 2020 года на трох станцыях («Плошча Леніна», «Няміга» і «Інстытут Культуры») працуе сістэма «Смотри и проходи» ад «Беларусбанка». Карыстацца ёй могуць уласнікі картак Mastercard любога банка Беларусі. Трэба ўсталяваць на тэлефон дадатак «Беларусбанка», прывязаць картку і зрабіць фотаздымак.

«Смотри и проходи» у мінсікім метро. Крыніца: zviazda.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024