Навіны

Раней лекавалі наркаманаў, зараз будць наліваць. Глядзіце, якім будзе бар ў палацы XVIII стагоддзя пад Гродна

Для піўнога бара ў Свяцку шукаюць мэблю. Інфармацыю і візуалізацыю інтэр'ераў размясцілі на сайце дзяржзакупак. Піўбар ствараюць у рамках рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй і прыстасаваннем будынка палацава-паркавага комплексу пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс «Свяцк».

Палацава-паркавы ансамбль Валовічаў у вёсцы Свяцк узвёў у 1779 годзе італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Палац — помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Да 2005 года там працаваў санаторый, пасля комплекс быў закінуты. Рэканструкцыя пачалася ў 2017 годзе.

Заказчыкі шукаюць мэблю для памяшканняў абедзеннага і банкетнага залаў піўбара. Дзяржзакупка таксама ўключае шэф-мантаж і зборку. Прапановы ўдзельнікаў накіруюць у «санаторый «Азёрны» (ён з’яўляецца ўладальнікам палаца) і навуковаму кіраўніку праекта.

Дуб і зялёная скура

Мэблю для памяшканняў абедзеннага і банкетнай залаў піўбара выканаюць у адзіным архітэктурна-дызайнерскім стылі — лаканічны класіцызм. Матэрыял — дуб, ясень або граб. Для «мяккіх» элементаў мэблі выкарыстаюць устойлівую да зносу дэкаратыўную «мэблевую» тканіну і натуральную скуру. Фурнітуру выканаюць з бронзы або латуні.

Барная стойка з шафамі і крэсламі будзе з плітнага матэрыялу, абліцаванага натуральным шпонам дуба з абкладам фасадных шчытоў з масіва дуба. Колер — натуральны і таніраваны дуб. Такога ж колеру і фактуры будуць абедзенныя сталы, буфет і шафа-вітрына. Крэслы ў банкетнай залі будуць з масіва дуба, сядзенні і спінкі — натуральная скура зялёнага колеру. Падобнымі па колеры будуць і канапы для гасцей.

Што будзе ў комплексе

Пасля рэканструкцыі ў склад палацава-паркавага комплексу ў Свяцку ўвойдуць гасцініца з камфартабельнымі нумарамі для размяшчэння 58 чалавек, SPA-цэнтр, рэстаран, бровар, залы для правядзення выстаў, канферэнцый і прэзентацый, піша «Гродзенская праўда».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024