У Гродзенскай вобласці 19 і 20 лютага парывы ветру дасягалі 26 м/с. З-за ветру пацярпелі 19 населеных пунктаў, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Таксама вецер пашкодзіў 18 сельскагаспадарчых будынкаў, фельдшарска-акушэрскі пункт і два прыватныя дамы ў Гродзенскім і Мастоўскім раёнах.
На Гродзеншчыне ратаўнікі атрымалі 72 паведамлення аб падзенні дрэваў. 54 з іх упалі на праезжую частку, 15 на прылягаюыя тэрыторыі да дамоў і ўстановаў, адно на лінію электраперадач. Таксама дрэвы падалі на легкавыя аўтамабілі, могілкі, чыгуначную каляіну.
Пра дэфармацыю дахаў, балконаў, а таксама падзенні балконных рамаў ратаўнікам паступіла 14 паведамленняў. Акрамя гэтага затапіла падвалы і падвор'і 10 прыватных дамоў.
Чытайце таксмама: Без электрычнасці засталося восемь населеных пунктаў. Што моцны вецер яшчэ пашкодзіў на Гродзеншчыне
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…