Навіны

У Гродне затрымалі двух былых «азотаўцаў»

На выходных у Гродне затрымалі двух былых работнікаў «Гродна Азот» — Уладзіміра Жураўко і Андрэя Пагерыла. Інфармацыю пра гэта апублікаваў канал завадчан, прызнаны экстрэмісцкім. Hrodna.life затрыманне пацвердзіла дасведчаная крыніца.

Прычына затрымання пакуль невядомая. Затрыманыя знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Гая. Таксама паведамлялася аб спробе затрымання Сяргея Шэлеста. Паводле інфармацыі крыніцы, ён пакінуў краіну. На паведамленні і званкі Hrodna.life Сяргей не адказаў.

Прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама прачытаў паведамленне ад карэспандэнта Hrodna.life, але не адрэагаваў.

Уладзімір Жураўко запісаў відэа аб сыходзе з «Гродна Азот». Андрэй Пагерыла і Сяргей Шэлест вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на тэрыторыі завода, за што атрымалі адміністрацыйны арышт. Усе трое сышлі ў стачку, пасля чаго іх звольнілі. Былыя супрацоўнікі спрабавалі аспрэчыць звальненне ў судзе.

Чытайце таксама:

Таксама ў пачатку верасня затрымалі 34-гадовага супрацоўніка «Гродна Азот» Аляксандра Хлебнікава. Прычына затрымання — удзел ў «дэструктыўных Telegram-каналах». Відэа з яго «раскаяннем» апублікаваў канал, блізкі да сілавікоў.

Пратэст на «Гродна Азот»

Супрацоўнікі «Гродна Азот» пасля выбараў у жніўні 2020 года запатрабавалі ад начальства публічна прызнаць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта. Рабочыя адкрыта звярнуліся да ўладаў горада і сілавікоў у сувязі з тым, што адбываецца ў краіне. Яны вялі перамовы з начальствам і гаварылі пра спыненне прадпрыемства.

У дзень агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка 2020 года тых, хто сабраўся каля заводакіраўніцтва, затрымалі і збілі ў аўтобусах амапаўцы. Пасля гэтага пачаліся звальненні на прадпрыемстве. «Гродна Азот» і «Гомельскі хімічны завод» заключылі дагавор аб часовым пераводзе работнікаў. Супрацоўнікаў выклікалі ў Следчы камітэт у якасці сведак паводле арт.200 КК — Прымус да страйку альбо да адмовы ад удзелу ў ім.

Чытайце таксама: Работа мечты после протеста: как дела у гродненцев, которых уволили из-за стачки

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024