Навіны

У Гродне закрыўся бар-музей «На провадзе». Ён прапрацаваў толькі год

Гродзенскі бар «На провадзе» на вуліцы Тэлеграфнай зачыніўся 10 верасня. Прычыны: эканамічная сітуацыя, нерэнтабельнасць і не праходнае месца, расказаў Hrodna.life уладальнік бара Алег Ёрш.

Бар «На провадзе» адкрыўся ў пачатку жніўня 2020 і прапрацаваў крыху больш за год. У інтэр'еры былі выкарыстаны рэчы з прыватнай калекцыі ўласніка: больш за два дзясяткі тэлефонных апаратаў, лядоўні, плакаты розных эпох, а таксама савецкая тэлефонная будка 1960-х гадоў.

«Калі бар адкрываўся, то ён разлічваўся на турыстаў, якія будуць прыязжаць у Гродна. Але з-за пандэміі каранавіруса турыстаў няма», — распавёў Hrodna.life уладальнік бара Алег Ёрш.

Алег Ёрш паказвае музейныя экспанаты ў бары «На праводзе». Фота: Hrodna.life

Не толькі адсутнасць турыстаў паўплывала на існаванне бара: «Прыбытак быў прамежкавым, бо ўсё ж такі штомесяц мы рабілі і канцэрты, і прэзентацыі, але месца не праходнае». Алег ведае, што будынак, у якім месціўся бар, плануюць рэканструяваць.

Зараз Алег Ёрш плануе зрабіць невялікі перапынак. «Перадыхну, пераасэнсую і буду працаваць над новымі ідэямі, якія ўжо ёсць. Бо я чалавек, які не стаіць на месцы», — распавёў Hrodna.life Алег.

Хто такі Алег Ёрш?

Алег Ёрш — гродзенскі калекцыянер. У 2017 годзе ён адкрыў «Цікавы музей» на вуліцы Замкавай. Там былі сабраны прадметы побыту мінулых стагоддзяў - больш за 600 экспанатаў. Таксама Алег працуе ў напрамку трэш-арту: робіць інсталяцыі з выкінутых рэчаў і праводзіць выставы па ўсё краіне. У красавіку 2021 года «Цікавы музей» закрыўся, бо цану арэнды паднялі ў шэсць разоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024