Новости

Пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун сышоў у адстаўку

Віктар Корзун, пракурор Гродзенскай вобласці, сышоў у адстаўку, паведаміла Генеральная пракуратура. Хто зойме яго месца, пакуль не паведамляецца. На сайце пракуратуры цяпер кантакты толькі намеснікаў пракурора.

Віктар Корзун быў сярод тых, з кім сустракаліся прадстаўнікі пратэстоўцаў у жніўні 2020 года. Прадстаўнікі ўладаў фактычна адмовіліся абмяркоўваць патрабаванні актывістаў па сутнасці. Корзун хацеў, каб выбарчая кампанія прайшла у рамках закона. Пры ім таксама ўзбуджалі крымінальныя справы за дзедаўшчыну. Ніводнай справы за перавышэнне паўнамоцтваў сілавікоў не распачалі.

Што вядома пра экс-пракурора вобласці?

  • Нарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Калацічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
  • Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». Працаваў стажорам, памочнікам пракурора, пракурорам аддзела пракуратуры, пракурорам раёна ў рэгіёнах і Менску.
  • З ліпеня 1998 года працаваў у цэнтральным апараце ведамства, у тым ліку начальнікам упраўлення па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізу судовай дзейнасці, начальнікам арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
  • На пасадзе пракурора Гродзенскай вобласці — з снежня 2016 года.

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, прымаючы адстаўку пракурора Гродзенскай вобласці, адзначыў: «Амаль 40 гадоў аддадзена служэнню Радзіме і Айчыне. Віктар Канстанцінавіч пачынаў свой шлях з нізавога звяна, пасля займаў адказныя пракурорскія пасады. Ён — чалавек дзяржаўны, прымаў аб’ектыўныя і правільныя рашэнні, пры гэтым заўсёды перажываў за людзей. Калі спрачаўся, то гэта заўсёды было ў інтарэсах службы. Ён, несумненна, уяўляе наш залаты фонд».

Што казаў Віктар Корзун аб выбарах-2020?

«Некаторыя кажуць, што яны не буянілі, нічога не рабілі, яны мірна ўдзельнічалі. Але гэта ўсё роўна ўдзел у супрацьпраўнай дзейнасці, за якую прадугледжана адказнасць.

Што тычыцца патрабаванняў аб пакаранні ўсіх, хто ўжываў сілу ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, то зноў жа, трэба мець на ўвазе, што гэта не масавая амністыя. Усе судовыя рашэнні, і кожны выпадак будзе дбайным чынам правераны.

Да нас паступаюць скаргі, у тым ліку і пра тое, што чалавек наогул не датычны, проста ішоў міма, нічога не рабіў і трапіў «пад раздачу». Безумоўна, кожны факт будзе вывучаны. Пракурор мае права ў прадугледжаных законам выпадках апратэставаць такія рашэнні, аднак ацэнку дасць абласны суд. Толькі ён можа адмяняць падобныя пастановы. Адзначу, што ў цяперашні час у пракуратуры вобласці такіх няшмат", — цытавала яго «Гродзенская праўда».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024