На Дзевятоўцы можа з’явіцца новая рэстарацыя: яе пабудуюць каля скульптураў з фільма «Белыя Росы»

Кропку грамадскага харчавання плануюць пабудаваць на скрыжыванні вуліц Курчатава і Дзяржынскага, каля скульптураў герояў з фільма «Белыя Росы». Участак будуць прадаваць на аўкцыёне, паведамляе «Вечерний Гродно».

Гарадскія ўлады выдзялілі 2100 кв.м. зямлі на пустыры паміж міні-рынкам «Дзевятоўка» і новабудам на вуліцы Курчатава, 22. Там павінны будуць пабудаваць аб’ект грамадскага харчавання. Калі адбудзецца аўкцыён і якой будзе пачатковая цана ўчастка пакуль не вядома.

На скрыжыванні вуліц Курчатава і Дзяржынскага ў траўні 2018 года з’явіліся скульптуры герояў фільма «Белыя Росы». У 1983 годзе тут здымалі фільм, па сюжэце якога вёска адступала пад націскам горада. Зараз лёс кінавёскі паўтарыла сапраўдная. На месцы апошніх драўляных дамкоў зараз растуць панэльныя шматпавярховікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024