У Гродзенскай вобласці затрымалі падазраванага ў педафіліі. Яму 20 год

Міліцыя затрымала 20-гадовага мужчыну, жыхара аднаго з райцэнтраў, якога падазраюць у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару і распусных дзеяннях, паведамілі ў прэс-службе МУС. Пацярпелыя — два хлопцы 14-ці і 15-ці гадоў. Заведзены крымінальныя справы.

Падазраваны звязваўся з падлеткамі ў сацыяльных сетках і неаднаразова схіляў хлопчыкаў да дзеянняў сэксуальнага характару і распусты. Акрамя гэтага ён схіляў хлапцоў да вытворчасці і распаўсюду порнаматэрыялаў з іх выявамі, а таксама высылаў свае падобныя здымкі.

За апошнія 7 месяцаў у Беларусі праваахоўнікі выявілі 565 злачынстваў супраць палавой некранальнасці альбо палавой свабоды непаўнагадовых. Выяўлена 455 пацярпелых дзяцей.

У 2020 годзе ў Гродне былі выяўлены 53 чалавекі, падазраваныя ў педафіліі і 59 пацярпелых. Значная частка падазраваных — ва ўзросце ад 18 да 25 год.

Падзяліцца
Меткі: дзецізакон

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024